Нібы вялізны чорны птах,Заслала хмара зорны шлях;Ды не пасвежала прырода,Не пала ў полі прахалода.Ў паветры мляўка пасля спекі,І душна, і трывожна ноч…Вось хтось магутны ўзняў павекі —І свет мільгнуў агніста з воч.Ўрачыста-грозным, гулкім смехамЗагрукатаў пярун ў адказ,І загукала згодна рэха,Грымотны зразумеўшы сказ…І змоўкла ўсё, на час знямела,Прыціхла ноч і жджэ нясмела…Ша! хтось застукацеў аб дах,Нібы ў бяссіллі чорны птах.
1922
Дзіця
Са смехам па пожні так жваваБяжыць, матылька даганяеІ топча і кветкі, і травыДзяўчынка, нябога малая.Дзіця, супыніся часіну!Ў жыцці без патолі і ласкі,Як злыдні й нягоды ахінуць,Ці ўспомніш стаптаныя краскі?Пад сонцам вясняным і шчасным,Ў вясеннюю светлую поруСтаптаныя, ссохнуць заўчаснаЯны без тугі і дакору…. . . . . . . . . . . . . . . .Дзіця, супыніся і далейБяжы па зялёнаму долу…Такія блакітныя далі,Так проста і ясна наўкола!
1922
На ростані
На ростані дарогаў многа,А лучнасць іх — пахілы крыж.І вецер лёгкі на разлогах,І неба яснасць, шыр і выш.Ранейшай працы дасяганні,Наўкол — зялёныя жыта;І свежасць росаў светлых рання,І траў высокіх любата.І так прывабны далі, даліЎ задуме вечнай і смузе,За той смугою думкі ў жалі,Нязрадна, вечна у тузе.І торба вось, і кій дарожны:Пара ў пуціну мне даўно…А я — нясмелы і трывожны,