Ляпей чужыны золь,Сцякаць ад чорнай працы потам;Ляпей, не змогшы боль,Сканаць самотнаму пад плотам, —Але не лёс рабаЗ бязволля ўласнага й бяссілля;Не гэтая жальба,Не скутыя рабамі крыллі.Хто волю верна сніць,Працят лятункам аб вялікім,Таго не спакусіцьНі ўладай, ні дабром бязлікім.І хай прысуд гняцеІ нікнуць вербалозы ніца, —Душы аб пекнацеНепераможна-думных сніцца.
1923
Смяротны пах
Ёсць боль затоенай тугіУ кволым паху звялых кветак,Нібы ў канання час благіІм родны марыцца палетак.Нібы шчэ вераць — вось дыхнеПаветра хваляю гаючайІ з хаты верне іх вясне,І знаюць — згуба немінуча.Людская жорсткая рукаІх, далікатных, ў поўным квету,Там, дзе прастор, палі, рака,Сабрала рупна да букету.І на маім стале зямліКраса, найвысшая аздоба,Яны цвілі і адцвілі —І тайнай іх была жалоба.Ў самотнасць невясёлых дзёнЯны ўвівалі летуценніІ згадкі лёгкія, як сон,Аб сонца радасным праменні.І раніц звонкіх галасы,І чуласць ветру незвычайна,І хараство густой расыПрачыстай валадалі тайнай.І не дазнаў ніхто б яе,Калі б не гэты пах смяротны,Што дымам кадзіва ўстае,Такі тужлівы і маркотны…
1923
«Я люблю густыя шумы…»
Я люблю густыя шумы,Перагуд высокіх хвой.Ў цень і ціш лясной задумыЯ люблю прыйсці вясной.Спачываючы ад болю,Ад няпраўды і маны,Пазнаваць чужую волю,Дыхаць пахам сасніны.І, спусціўшыся лагчынай