У заросшы дол сыры, Між бяроз, густой ляшчынай Заблудзіцца ў гушчары. Дзе таёмна, сцішна, змрочна, Дзе вільготны мяккі мох, Дзе ўзіраецца ставочна Збуджаны Перапалох.

1923

«Насоўвае пушча…»

Насоўвае пушча Магутнай зялёнай сцяной. Ўваходжу у гушчу Высока узняўшыхся хвой. Павага й зацішша, Прасветы ў павеці жывой. І вецер калыша Страмкіх верхавін галавой. Салодка паверыць Ў разложысты шум над табой І, сцішаным, мераць Пуціну павольнай ступой. І слухаць бязмоўна Чароўнасць трывожнай душой, Грудзямі да поўна Ўдыхаці стыхіі спакой.

1923

«Векавечны хмуры бор…»

Векавечны хмуры бор Горда ўзносіцца высокі. Моцна пахне хвояў смоль Ад пякучай ліпня спёкі. Сонцам спалены чабор І густыя смягнуць травы, Гарачынню з блізкіх поль Тхне ў паветры нерухавым. Ў небе яснасць і прастор, Даль празрыста і бясхмара; Мляўкасць, парнасць і бязволь, Думкі вялыя ад жару… Ах, знайсці б між дрэў ля гор Ручаінкі бег самотны, Супыніць бы смагі боль І спачыць на ймху вільготным.

1923

Зімовае

Снег, завея; вецер вее,
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату