Круціць, дзьме. Віхар гонкі, гучны, звонкі Ў белай цьме. Комам ліпка, снегам сыпка Сее сеў. Носіць тайны, спеў адчайны, Смерці спеў. Я трывожны… ў бездарожжы, Ў беспуцці Воля-вехаць. Як даехаць? Як дайсці? Сівер злосны, вее млосна, Міма ймкне. Дзе прыпынак, дзе спачынак? Блукаць мне. Холад, сцюжа… Сцежка вужай І размах. Стыне сэрца ў паняверцы, Множыць жах… Гнецца ніжай, к долу бліжай Галава… Лёс нямілы: крыж пахілы І жарства!

1923

Марта

Апратка проста і будзённа, Сабраны ў косу валасы, Снуе задума звольна, сонна Убор звычайнае красы. Нібы ў гадзінніку пясковым, Плыве цурок драбніц-клапот, Жаданні цюцькаю вартовым Не адбягуцца ад варот. Бяздум'е броваў непрывабна, І на твары спакой цяжкі, Пастава пруткая нязграбна, Нязграбны рух яе рухі. Імя, як ноч, глухое — Марта Не зачаруе чулы слух, Пагляд прыцішаны, упарты Лятункамі не ўскрыліць дух. Вось гэткую, Хрысце, ў Бетане Ты знаў, як я, ў сваю пару, Марыі, ўзвышанай каханнем, Затурбаваную сястру. І Ты, калі ад воч Марыі На Марце супыняў свой зрок, Ты сілы знаў яе зямныя, Няўдалы, цяжкі бачыў крок. І Ты пад лёгкаю тканінай Грудзей заўважваючы спель, Ты чуў, як кроў стае няўпыннай, Як захмяляе цела бель. І дума здрадная самоты
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату