Нікне хмарнасць на твары панурым, І вясёлкай я звязан з жыццём. Як вясенняе ранне без суму, Далікатны настрой агарнуў… А ўсяго: твае вочы між тлуму І твой стан, мне здалося, мільгнуў.

1923

«Не трывож мае самоты…»

Не трывож мае самоты, Не збуджай пазбытых мук: Не адкрыю я вароты На твой позні, слабы стук. Не скажу: «Ўвайдзі» — як раней, Як даўней, калісь даўней, Сэрца голас твой не кране, Не абудзіць больш надзей. Я забыўся слоў-любошчаў, Далікатных кволых слоў, Там, дзе вецер свішча, хвошча, Я аселішча знайшоў. Там, дзе ў горах снежных, стромых Толькі песні завірух, Дзе шляхі адно свядомых, Там мацнее мужны дух. І даведайся: салодка Закаханасці палон Замяніць на бур паводку, На віхур свавольны звон.

1923

Хараство

Няясны і трывожны сны людства, І блудны цёмныя яго дарогі, Але па-над будзённыя трывогі Узносіць нас туга да хараства. Так дробная вясковая дзятва З-пад курных стрэх (прытулак іх убогі) Да рэчкі бег кіруе на разлогі, Дзе яснасць вод і золата жарства. І верым мы, што злучны дух і маса, Гармонія ў жыцці і сэнс-акраса; Прытулак ёсць, дзе адпачьць ільга, Дзе дасканаласці чаруе ўсмешка. Ды дзіўна неяк: хістка сцежка І да яго вядзе людство туга.

1923

«Да Пятра зязюленька…»

Да Пятра зязюленька Ў лесе кукавала; Да шлюбу Гануленька Весела спявала. Ды гуляла, цешылась,
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату