Ўзнікала іскрай між другіх:Ці гэткім аддаюць пяшчоты?Ці льга кахаць такіх брыдкіх?..Прайшлі вякі… Яна ж адвечнаЎсё тою ж буднасцю цвіце,І я на думцы недарэчнайЛаўлю сябе, як Ты, Хрысце.
1923
«Крыху ўзрушаны і рады…»
Крыху ўзрушаны і рады,Спатыкаюся з табой,І цвітуць твае паглядыІ ўва мне і нада мной…Ты варожыш, ты чаруеш,О чароўная, бы світ,Абяцала — падаруешГуб вясёлых аксаміт.І вясною веюць пасмыХмелю светлага валос;Уступаем ў светлы пас мы, —З намі, з намі светлы лёс.З намі кволасць, з намі казкі,Летуценняў лёгкі лёт.Пацалункаў плюскат, ласкі —Ўсё ў адзіны карагод.Толькі мовіць мне нясмелаЎсё пабожна, што таю,Толькі ўзяць рукой знямелайРуку дробную тваю…Ды, халодны і стрыманы,Не скажу патрэбных слоў,Адыду ў мае туманы,Ў неазначнасць белых сноў.І адтуль, як сказ балады,Сутуняючай паройБудуць згадвацца пагляды,Дараваныя табой.
1923
«Зацвілі твае вочы між тлуму…»
Зацвілі твае вочы між тлуму,І, здаецца, твой стан мільгануў,Перарваліся ніткаю думы,Даўны смутак ціхутка крануў.Быццам ветрык, збудзіліся згадкі,Ў жыце ветрык драмаўшы між хваль;Закружыліся лёгка, без звадкі,І памкнулі ў блакітную даль.Стала дзіўна, што годы так шпаркаПрашумелі, бы ўвосень лісты,Жоўтым лісцем алеямі паркуІ ляглі, як смуга, на кусты.Нагадалася даўняя казка…Збаіў нехта дарэшты яе.Але з попелу дзён кволай ласкайПамяць даўняга міла ўстае.Нібы сонцам зямля пасля буры,Я асвечан маім пачуццём,