І туга мая — з ветрам на полі, Мая смага — гаючай крыніцы: Няхай будзе і праўда, і воля, Твая Воля на роднай зямліцы!

1925

«Твае блакітнасці нязменны…»

Твае блакітнасці нязменны, Нязменна хараство тваё. А я атруты келіх пенны Разліў якраз ў жыццё маё. Душа, адданая прынадзе, Цяжкой і горкай, як палын, Забыўшыся ў карчомным чадзе, Ўбірае пах густы нізін. Мяцеліцы ў жмут паспляталі Без падзялення ночы й дні; І брудна-жоўтай плямай сталі Святло й электрыкі агні. І нецвярозы і распусны, Забыўся я тваё імя, І не адны галубіў вусны, І не з адной схадзіўся я. Хоць праўда (мо і выпадкова), Ўстаюць няясна інады, Як скарбы патаёмных сховаў, Даўно забытыя гады. Мільгне праз хмельныя туманы Жыцця разбаенага сказ, — І моладасць, і сны, і раны, І любы, любы твой абраз. І нагадаю маліцвенна, Ў збавенне ўверыўшы сваё: Твае блакітнасці нязменны, Нязменна хараство тваё.

1924

Маёй маці

І

Выпраўляла маці сына На чужую старану, Бласлаўляла ладам-чынам, Каб шчасліва павярнуў. Ды наказвала хлапчыне: «Доля прыйдзе ці міне — Помні, сыне, на чужыне Аб Айчыне, аба мне! Не запамятай ніколі, Будзеш бедны ці багат, Нашай долі і нядолі, Нашых пожняў, нашых хат». «Ой, матуля, ой, кахана, Не забыцца думкам, не! Ці то позна, ці то рана Люты смутак душу тне. А ўспамянеш, бы ў тумане, Бацькаўшчыну і цябе, Сэрца звяне, сіл не стане
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату