О боль смяротны, боль бяссілля!О жах бясплодства, бляды жах!
1924
Хлопчык
На дубец ускочыў конна:«Косю, косю, стой жа, стой.Вось удаўся конь нясонны —Не пастоіць пада мной».Хлопчык ладзіцца ў дарогу.«Ты ж куды?» — «Далёка, проч!»І, махнуўшы пугай строга,Шпарка ён імчыцца ўскоч.Ах, свавольнік мой, патвора,Бегай, смейся і гуляй.Не дакучу я дакорам —З год дзіцячых карыстай.Што ж, жывучы потым ў свеце,Нагадаецца якраз,Як скакаў к далёкай мэцеНа дубцы вярхом падчас…
1924
Бяссонне
Смяротнае, глухой тугіЗіяе чорнае бяздонне…О час запынены, благі!О ноч жахлівая бяссоння!Не сплюшчыць высахшых вачэйІ пустаты не здолець немай.Душа ў пацёмках, без надзейСтаіць над нейкаю дылемай.Тупы, халодны шчэміць боль,Плывуць бязвольна думы ройма,І жах цячэ праз сцены, стольІ песціць ў абцугах-абоймах…Адна-аднюсенькая граньДа новай, дзіўнае свабоды:Ўстае у жоўтым, здрадным зданьІ ледзянячы вее подых…Рукой нячутнай Шал кране,І вернай не мінуць загубы…Малюся — выратуй мяне,Спакой адвечны, мілы, любы!
1924
Меч
Яго ў зямлі знайшоў маёй разлогай,Аручы прадзедаў вузкі загон.Вясёлым звонам аказаўся ён,Калі чапіў канцом майго нарога.Абцёр набожна йржу часу благога,І заблішчаў старых стагоддзяў сон,І надпіс на клінку, нібы закон, —«Дарэшты бой!» — зірнуў загадам строга.