Не хапала ночы,Ой, вячоркі-веселасць,Ой, гады дзявочы!Мінула зязюленькіЎ лузе жыраванне.Сцішала ГануленькіПры бацьках спяванне;Не цвіці ты, зеллейка —Рута-мята ў садзе;Ўбралі Ганну ў беллейка,Садзяць на пасадзе.— Ой, каханы татачка,Нашто ж рыеш яму —Выдаеш дзіцятачкаЗа нялюба замуж?— Ой, матуля родная,Чым табе не міла,Ці была нягодная,Ці не дагадзіла?Чула сэрца чулае,Не паможаш просьбай…Выдаюць патулаеТатка з мамкай грозьбай.Пойдзе кветка польнаяЎ свет чужы за светыПраклінаць бяздольныяМаладыя леты.
1923
«Я — грамнічная свечка прад Богам…»
Я — грамнічная свечка прад Богам.Ціхай, ціхай згараю малітвайЗа блакітную к небу дарогу,За ўзрунелыя зелена рытвы.Ўсемагутны! Вось сэрца паэты —За народ Твой Крывіцкі ахвяра!Дым кадзільны — жар вершаў — прад светамУзнашу да Цябе па-над хмары.Мы абвеяны злой сухавеяй,І балот душыць ліпкая плесня,І дарма зацвіталі надзеяй,І дарма снілі сны напрадвесні.Ў бездарожжы зблудзілі глыбока,Пацямнеў цёмны шлях наш цярновы…Не адмоў нам паслаці прарокаЗ цвёрдай верай і словам агнёвым!Цішу досвіткаў цьмяныхАбуджаю жальбою вялікай:Расчашы ты сівізну туману,Празіяй жыватворным Аблікам!Да Цябе уздыхаюць са мноюКапытом здратаваныя нівы,На аблогах — бадыльнік з лазоюІ чарот па-над ставам шумлівы;Уздыхае кароўка-худоба,І авечка на голым папары,А каняка схіляе з жалобайГалаву пад нязмерным цяжарам.Узгляніся!.. Злітуйся над ніцым!..Маё гора усёды, усёды:Мае слёзы — ў дажджах навальніцы,Мае енкі — у стогне народу.