Восень («Глухой, таёмнай сцежкай…»)

Глухой, таёмнай сцежкай Падкралася за летам, Уселася на ўзмежку І занудзіла светам. Няўпынна, безнадзейна, Слязьмі, як мак, драбнютка Заплакала нявейна, Маркотна і няхутка. І з ёю разам хмары Заплакалі дажджамі, Навіслі шопай чмархнай Над вёскамі, палямі. І то ж бо: неласкава, Пустэльна поле, гола, Ў стагах стаіць атава, І пушча жоўта-квола. Ў паветры мятульжыцца Убор вясны раскошні, Кружляючы, лажыцца Бясшумны ліст апошні. Рабіна ўжо чырвона, Не чуць птушых спяванняў, — І ў мяккіх шэрых тонах Настрой ціхі канання. І на кустах, на руні, На йржанні-павуценні; І за гумном, за пуняй Дрыжаць даўжэй суцені. І сонца слаба ўсмешка, — Як хмара, небарача, Бо восень вось на ўзмежку, Бо восень плача, плача…

1924

«Нашы тайны й жаданні, як рэчы, як кветы…»

Нашы тайны й жаданні, як рэчы, як кветы, Маюць водар і якасці фарб. Іх багацці і тонкасць — цудоўныя светы, Іх калёраў нязлічаны скарб… І калі ты прыціхнеш, дзяўчына, няждана І замысліцца воч ясната, Хараство летуценняў тваіх незраўнана, Незраўнаная іх любата. І здаюцца мне раніцай снежныя горы, Там нічый непракладзены шлях, І альпійскай фіялкі ў празрыстым прасторы Ледзьве чутны чаруючы пах. Але ўсенька, сяброўка, усенька гавора: І румянец, і грудзі, і стан — Ап'яніць і ўзбунтуе галованьку скора Ружаў вакхавых млявы туман.

1924

«Хто там паклікаў?..»

Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату