Хто там паклікаў? Спяшаю за кім? Хто так ўладарна й нячутна? Ты, незнаёмая, правам якім, Сілай якою магутна? Доўгі з пытаннем супынен пагляд, Чорныя вочы — вуголлі. Кроўю і крозай закляты — ўжо фат, Следам імкну мімаволі. Ўсё заўважаецца — шэрасць, туман, Людзі, рух вуліцы хуткі. Гнуткі, паветравы ўслізгвае стан, Крок яе лёгкі і пруткі. Вось азірнулася — полымя з воч, Профіль спакойны ж і тонкі. Профіль… І бегчы?.. як смешна!.. А, проч! Боль, як і радасці, - звонкі! Сэрца, замоўкні, ўзрушэнне, адрынь! Дзіўна мне мерай ты мерыш. Біцца, маё неразумнае, кінь! Як немагчымаму верыш?

1924

На постаці

Сумнай песні голас, Бы ў цудовым сне.. Жыта спелы колас Жнейка хутка жне. Сонца жар. Знямога. Спёка, гарачынь… Пачакай, нябога, Крыху адпачынь! Выпрастала спіну, — Шчок палае мак, Стала на часіну І знямела так. Задуменне пала, Пазірае ўдаль. Мо аб чым згадала? Мо кагосьці жаль?

1924

«Месячыку-месяц…»

Месячыку-месяц, Срэбненькія рожкі З-за хмарынкі, месяц, Выгляні хоць трошкі. Бедная галоўка, Што не мае долі: Дажынаць свякроўка Кінула на полі. Супраць ночы цёмнай Ледзь дамоў вяртаю, Цішынёй таёмнай Цемната пужае. Мгліца ў вочы лезець, Не відаць дарожкі, Месячыку-месяц, Срэбненькія рожкі.
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату