«Усе мы страчаныя…»

Усе мы страчаныя, Нібы ў траве сляды. Пражыць прызначаныя Спяшаемся гады. Шляхі нямераныя Цярэбяць нам віхры, А мы, знявераныя, Пільнуемся нары. Рабы прыгнечаныя, Ледзь-ледзь мы жывямо, Душой скамечаныя, Валочыма ярмо. Жыццё драбязгавае, Нібы асенні дзень, Мы перабразгаем І пройдзем, быццам цень. І нат успомінамі Не ўцешымся падчас, Вятры над комінамі Не нагадаюць нас. Ды вам, узрушаныя, Што ўчулі звонаў медзь, Душа не змушаная Не кіне славу пець.

1924

Праметэй

О няволя… нясіла… Ды не! З гордых вуснаў не вылеціць стогн! Пакарацца, хіліцца не мне! Гнеў, як полымя, мора імкне, І ў вякі, і ў вякі мой праклён! Мой праклён, мой пратэст — нібы гром, Хай пачуюць, хто думаў, хто смеў, Хто маім прасвятляўся агнём. Ганьба! Вечная ганьба багом, Чый магутны, няправедны гнеў!

1924

Экспрэс

Едуць, едуць паязджане.

Я. Купала
«Маладняку» да 3-х угодкаў яго існавання Сёламі, доламі, борам, прасторам Стукаты, грукаты, звон. Збуджаны, знуджаны, змораны горам, Зможаны змора і сон. Скогатам, рогатам рэжа паветра. Супраць карагі, ламы… Бурнасцю ветра з панурага нетра, — Хто гэта? Хто гэта? — Мы! Ад спанку, з паўстанку мы рушыма ранкам, Выраю высіцца зык. Рэха, грымоты, разводдзе-заранка, Наш бліскавіца-цягнік. Мінуты міма жальба і жалоба, Жорсткае джала жалю. Радасць буялая, радасць-аздоба Зяблую зябіць зямлю. Верыма, верым вясёлаю верай, Лёсам даверана нам: Шлях нам — бясконцы, нямераны мерай, Шлях нам заказаных брам.
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату