Адно для нудных рэзанёраўВіно разбаўліваць вадой.Я светам недасяжных зораўГару іскрыста прад табой.Я ў патаёмным церпкім хмеліПадзіўна-весела таюТабе, што завірухі пелі,Надзею пэўную тваю.У келіху, да краю поўным,Чырвона-цёмнае, бы кроў,Я клічу бачаннем чароўнымДа нездзяйснёных думных сноў.Прыйдзі і пі!.. Ўваччу памершымЗайграю бліскам маладым,Каханнем незраўнана першымУзрушу ў сэрцы залатым.Праз лёс крывавы і лядачыЯ прывяду цябе к вясне…О, ўсё згубіўшы да астачы,Ты знойдзеш радасці ў віне!
1924
«Прытулі, сястра, слабога…»
Давно завидная мечтается мне доля…
А. ПушкінПрытулі, сястра, слабога,Прыгалуб, каханка-смерць.З гэткай шчырасцю нікогаНе прасіці мне, не смець, —Прытулі мяне, слабога.Ўсё кахаў на гэтым свецеІ адбіў паэт ў сабе.Пад далёкія павеціЗакаханы йду к табе, —Ўсё кахаў на гэтым свеце.Песні ўсе мае дапеты.Да цябе апошні верш:Абдары мяне прыветам,Пашкадуй, як маці, перш…Песні ўсе мае дапеты.Ў ціхі, змрочны час змярканняЗаручы душу з сабой.З тайнай радасцю спатканняЖджэ нязрадны, верны твой,Ў ціхі, змрочны час змяркання.Ад цяжкіх нягод зямелькі,Ад дакучных, крыўдных слоўЗ ласкі смерці-збавіцелькіЯ прыйду ў палацы сноў —Ад цяжкіх нягод зямелькі.Будзе добра, лёгка, ціха,Супакойна, люба мне.Не стрывожыць цішы ліха,Гора сэрца не пратне.Будзе добра, лёгка, ціха…