Мкнем напярэсціг, навысціг удалей,Вечнасці наперарэз…У далі ўсё далей і далей для далейРушыць і крышыць экспрэс.
1925
Вершы аб Вільні
І
Калі сябры нас гудзяць згубаюІ ворагі прарочаць скон, —Тады к Табе, о Вільня любая,Прыводзяць згадкі у палон.Ў маіх лятунках ты — ўладарная,Пануеш ты, харашыня:Завулкаў сон і ціш кляштарная,Віллі празрыстай глыбіня;Вялікай вуліцы экзотыка,Тэатры, кіно, шпіталі:І маліцвенна ўзносіць готыкаДа неба тонкія шпілі;Святая Ганна — спеў, напеўнасцюСалодка ўзрушаны ўсягды;А поруч з бізантыйскай пэўнасцюЦарква прысела ля вады;Увечар за гарой трохкрыжнаюПалае захаду пажар,Як знак, што веліччу аблыжнаюЯна не выкліча ахвяр;І плюск Вілейкі, хвалі ветрыкаЛюляюць Бернардынскі сад;І мільгаціць праз ноч электрыкаЎ зацёмкаў мескіх шалы чад;Плыве па вулках пыха панская,Распуста, блуднасць і мана;І ярасць жорсткая, паганскаяБліскае ў вочах літвіна.У жыдоўскім гета дробязь, клопатыІ аб Сіёне сны ў туман,І гэткі ж сум, і тыя ж допытыВядуць таполі базыльян.А там, па-над мурамі даўнымі,Дзе места ўсенькае відно,Руіна думамі дзяржаўныміГадае нам: чыё яно?Але ўжо лёс рукой няўхільнаюЗагад вызначвае з вякоў:Усё магутней б'е пад ВільняюПрыбой нямоўкнучы з палёў…Ўсё пераможней нестрыманаеСтыхіі шум і бурны круг…О, места роднае, каханае,Цябе залье крывіцкі рух!
ІІ
О, Вільня, крывіцкая Мекка!О, места, — ўсё цуд, хараство!Дзяржаўная думнасць павекаў,