Узнята рашуча брыво!Абліччам пад ветры і буры,Туды — у разлогі палёў,Дзе гоняў рунелыя суры,Ўзіраешся, поўная сноў.Чытай жа, чытай жа праз цемень,Праз гэты бяздолля туман, —Там дзеці жаданнем, бы крэмень,Кляліся на новы каран.Там дзеці (твае яны дзеці!)З-пад слепых, закураных хат…Вітай жа — ў часы ліхалеццяЗмагарскі іх блішча пагляд.Ім кажуць прапасці са свету,Ў парожнасць рассеяцца, ў дым;Ды думкай, бы выш мінарэту,Стаяць яны ў ветрыску злым.Ім доля дала паніжэнне,Ды Бога крым Бога няма;І Бог іх адзін — вызваленне,І зненавісць іх да ярма.Руіна замчышча — Кааба —Ім прошча ўздыханняў і дум.Салодкіх лятункаў — прываба,Ў сваім запусценні — іх сум.У крыўдзе і горы пякельнымПагудкі, як клічы адны,Чакаюць наўкол непадзельна,Каб рушыць разводдзем вясны.Ўжо ў песнях звініць перамогаІ крокамі курыцца шлях…Але ці там чуеш святога?Ці вее прарокавы сцяг?А ён, паганяты, няўзнаны,Душой шчэ згарае між нас, —Хоць месяц мінуў Рамадана,І вызначан тэрмін і час.Ці сэрца гартуе да чыну?Ці ў модлах да Бога свайго?Між тых, хто ўцяклі да Медыны,Ці бачыш, ці бачыш яго?І ты ці чакаеш пад здзекам,Што бомкне ўрачыстая медзь?О, Вільня, крывіцкая Мекка!Ці варта прарока ты стрэць?
1925
«Наш лёс, бы кат з рукой забойнай…»
Наш лёс, бы кат з рукой забойнай.Бязлітасней рука каго?Ды ўмее вой адзін спакойна,Без роспачы прыняць яго.І ўмее вой цвёрдакаленнаЎстаяць перад навалай злойІ ўсё губляючы, нязменна,Данесці абавязак свой.Губляць жа болей немагчымаІ зносіць болей немага:Народ, Свабода і Радзіма, —На ўсё прыйшла адна чарга.