*Смутак пахмуры чала не замрочыць спакушаных, мудрых,Цяжкі панурасці грэх не зачэпіць ніколі разважных,І абурэнне іх дух з раўнавагі не выведзе раптам —Дзева Палада спакой іх і ціхую яснасць вартуе.*Сябра, зірні — вось палёў хараство праміне і загіне,Але вясёлай вясной красаванне іх поўна і светла.Можа, таму ты й жадаеш быць толькі малюсенькай кветкай,Польнай сцяблінкай слабой, каб пражыць беспасрэдна і проста.*Звозячы ўвосень плады, што паспелі на дрэве і ў полі,У тайны прыроды ўнікаючы, я памятаю няўхільна —Яркіх маланак агні і грымотаў працяглыя гукі,Рэху, ўздыханні зямлі, ім адгучную гулка і згодна,І дабрадзейных зямельцы дажджоў, навальніцы і бачуМудрасць у гэтых праявах, у гэтым суладдзі адвечным.
1925
Пентаметры
Келіхі, сябры, паўней! Асыпаюцца яблыняў кветы,Гіне вясны хараство — бела-ружовы убор,Дзеці ўздыхаюць па ім, але мудрага яснасць няўзрушна;Там, дзе распукваўся квет, к восені выспее плод.Келіхі, сябры, паўней! Час прызначаны кожнай праяве:Моладасць прочкі імкне. Сталасці прыйдзе чарга!
1925
Virelai
Я бачыў сум ваш і жалобу,Ды сэрцу шкода не было.Вачэй былі магутней чарыІ хараство святлей на твары.Тугу прымаю, як аздобу,Мадонны ўбраўшую чало.Я бачыў сум ваш і жалобу,Ды сэрцу шкода не было.
1925
«Божа, не шмат засталося…»
Божа, не шмат засталосяПіць мне з келіху дзён.Восень, як жменю калосся,Скосіць жыцця майго сон.Скосіць халодна, дазвання,Ў сэрцы насмешлівы здзек:Сумна тваё адцвітанне,Квеце зямлі, чалавек!Вось і згарэў даастаткуЎ вогнішчы горкім жыцця, —Ўсё ж навакола — загадка,