Чым жа пацешуся я? Цёмна светабудова, Мгліста і глуха за мной. Не чуўшы сапраўднага слова, Польнай хілюся травой.

1925

«О, гэта аповесць звычайна й каротка…»

О, гэта аповесць звычайна й каротка Аб долі жахлівага зместу. Спавіла, залюляла салодка І выйшла на места. Дзіцятка? Хто вінны? — ды згадваць дарэмна, Клясьці — яшчэ марней. На вуліцы ночнай і дрэмнай Спынілася, жджэ пад ліхтарняй. Ў свядомасці горкай — гарчэйшая згадка, І вочы блішчаць нехароша: Выгналі з фабрыкі матку — Ўбогім кахацца раскоша. Бяздушны муры, і сірэнаў пагудка, Дражняць убранні багатых. Навошта ж спынілася тутка, Ці не крыўду сваю прынясла ты? Спяшаюцца людзі, у кожнага дзела. — Чаго ж ты чакаеш, жанчына? — Змяняць сваё цела На хлеб для сябе і для сына…

1925

Вершы спадзявання

I

Ля ног тваіх маўчаць трывогі І думкі маліцвенна-строгі, Як мнішкі белыя гурбой Ў цішы пуціны лесавой, О, соладка ля ног тваіх, У плашч чароўнасці адзеты, Схіляюцца красою кветы. І вецер сіверны заціх. Бязбурны дзень — вачэй затокі, Яны празрысты і глыбокі, І ясны, як вясны палон, Іх лёгкі, ціхамірны сон. Мне люба сніць (бязбурны дні!) Аб шчасці гэткім квола-крохкім І веславаць лятункам лёгкім Па крышталёвай глыбіні. О мармур светлага чала Пад пасмамі глухой завеі! О тонкіх рук, о рук лілеі, Што не чынілі справы зла! О хараство зялёнай пальмы! Ты ўся звініш напевам псальмы, І росных траваў родны пах Кадзіць на твой азурны шлях! Якая слабасць і спакой, Якая дзіўная суточнасць — У свет нясці адну пяшчотнасць І ўсё змагаць адною ёй. А мне маліць — мая Марыя, Прымі малітвы маладыя
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату