Ў няўхільную сінь: — З тугой адчаю Мяне не пакінь! Ў баі жыццёвым Адвагі прыдай, Надзеі словам Мяне прывітай. Пакліч павеўна І радасць разлі, Дазволь мне пэўна Ступаць па зямлі.

IX

Калі змрочнасць ахутвае цьмяная Ціхавейнаю хусткай утомы І рука яе, ў суцень прыбраная, Зацірае ўсе рысы й зломы; І калі цішыня нерухомая Заплятае на сон свае косы І на кветках красой невядомаю Заблішчаць пераліўныя росы, — Я хачу вам сказаць далікатнае, Што, як вашы лятунні, - люботна Уздыхнуць і згадаць невыдатнае, Што гучыць без тугі, бесклапотна. Як дзяцінства гады незваротныя, Тыя гукі, што родзяцца ў цішы; Як вады плюскатанні пяшчотныя, Чараванне тых слоў закалыша. І ушчэнт закаханасці поўныя І таго, што не выкажаш мовай, Мы пяройдзем мяжу ў невымоўнае, За рубеж чалавечага слова. Блізасць гэткая шчэ не запісана, Хоць для сэрца ад веку радзіма. Немагчымасцю сэрца ўкалысана, Немагчымае блізка й магчыма; Калі росы, як пэрлы срабрыстыя, На лістках і на травах так густа; Калі змрочнасці ціхай празрыстая, Легкавейная, кволая хуста; Калі мяккасцю фарб незвычайнаю Задрамала лагоднасць над светам; Калі сувяззю вечара тайнаю Ноч суточана з днём яснакветым.

X

Апошнія косы, Халодны — «бывай!» Пасеялі росы І зніклі за гай. Як сум без імені, Па твары зямлі Пабеглі паўцені І смугай ляглі. А ноч, чараўніца, За днём па сляду, Далёкай зарніцай Мільгнула — «іду».
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату