Іду няроўным, хібкім крокам,За мной пануры іншых рад,І боль на сэрцы крука крыкам,І фарбіць горкім смехам рот.Пажарам спаленыя далі,І над мінулым чадны дым…Хто ж верыць шчэ кахання долі?Хто ж захаваў з нас яснасць дум?Яго ж праз век нязменны белі,Ён для народаў ясны сон.І я ім палагоджваў болі,Я — год жахліва-шалых сын…Дзіцяча-мудры, кволы Шэлі,Дажджом блакіту сэрца злі,Майго жыцця гайдае шалі,Рагочучы і мсціва-злы.
II
Як магло бы дзяўчо без люстэркаКволых вёснаў пазнаць хараство?Што было б к параўнанню ёй меркаІ прыбрацца было б якаво?Ці Нарцыс ганарыўся б з уроды,Ці дазнаўся б ўладарства свайго,Каб не светлыя ціхія воды,Што адбілі ў глыбінях яго?І струна, каб не роднае рэха,Каб не гэты ўзрушаючы гук,Ці дрыжала б салодкай уцехай,Ці гаіла б нястрыманасць мук?І ад багны, ад рудага зрэб'яЦі лілея б цягнулася ўвыш,Каб не сонца прыветнае ў небе,Не святло яго ў зяблую ціш?І куды б мае думкі ляцелі,І над ставам схілялісь якім?Што пазнаў бы ў нябесным касцеле,Каб не ўверыўся песням тваім?О, чароўнасць! О, сонца! О, Шэлі!О, ні з кім не зраўнаны, ні з кім!
1923–1925
Альбігоец
Прыйшоў ка мне той, раскрыжованы, здань,Што сном несмяротнасці мучыць стагоддзі,Быў твар яго ясны, як летняя рань,І йшоў ён, як дзень светлакосы прыходзе.Пастукаў: «Каханнем сваім надары!»Ды толькі стрывожыў у сэрцы дакуку.Штурхнуў я праклёнам яго па тварыІ высыпаў лаянку ў руку.«Ізноў ты гукаеш? Манюка, ізноў?!Ды маем тваіх абяцанак даволі.Збавенне суліў ты, збавенне людзёў,А ў нас, як адвеку, пакута і болі.Пакінь, не дратуй мяне! Ў чорнай душы