Нянавісці келіх хвалюе няўпынны.Ты зло — дабрадзейнасць маю — не глушы!Хвалюся — я дрэнны, я злосны, злачынны!Высокае праўды й збавення твайгоДарожай зямля мне з грахом і аблудай.І шчасней ад раю і ўцехаў ягоМне ночы з апошняй паскудай.Мой востры за працай не хібіць штылет,І, славай крывавай, разбойствам вядомы,Я ўсенькае нішчу, дзе толькі твой след,І чыну свайго я свядомы!Паслухай! Святое у справах тваіхДаводзіць мой сум, маё гора к адчаю.Дарэмныя ружы ад ранаў святых,Дарэмны твой шлях крыжавы — пагарджаю!Якая пацеха — другое жыццё?Пацеха нябескай заплатай даброты?..Як смерць, неадлучна мае пачуццё,Мой рогат з авечае цноты.Не хочу нябёсаў!.. Людскога ты — кат!Ў цябе мая ярасць і злосці каменні,Я — багна, смурод; я поўзаю — гад, —Цябе ж праклінаю ў маім паніжэнні!А можа, блюзнерства даруеш? А мо?..Ты, поўны пакоры, кахання без зыску.Ды толькі нашто мне здалося. Дармо!Плюю табе ў ціхую пыску!»А ён усё тут, і ўжо ява, не здань,Што сном несмяротнасці мучыць стагоддзі,І твар яго ясны, як летняя рань,Як вечнасці дзень, што гарыць, не праходзе.
1925
«Не кляні, о анёл-абаронца!..»
Не кляні, о анёл-абаронца!Вартаўнік маіх спраў, не кляні.І самому мне нудна бясконцаВалачыць мае чорныя дні.У змаганні ганебным няўзнаныІ самому прывабны не разЎ цьмяным дуле кавал алавяны, —Як збавенне і пэўны адказ…Твая ж мова спакусаю поўна,Ты далей паглыбляеш адчай,Але не — не патрэбна… ўсё роўна,Але не — пачакай, пачакай!Дачадзіць і сама гэта свечка,Недалёка сумотны канец:Скончыць смерць падрахунак і спрэчкуІ задзьмухне жыцця каганец.
1926
Перайманне («Ледзь лятункі ўздыхнуць аб каханку…»)
Ледзь лятункі ўздыхнуць аб каханкуІ да сэрца прылашчыцца сум,Ў амазонцы вы выйдзеце з ганку,І каня патрымае вам грум.Прачакалі трывожнае ранне,Не было і сягоння ліста.