Ах, што значыць даўгое маўчанне, А на сэрцы такая слата. І лягчэй у блакітнай паветцы, Дзе жальбуе сумота цішэй, Калі конь, нібы вецер, нясецца, Калі вецер звініць ля вушэй. Імчыцеся вы шпарка палямі, Упіваецца далямі зрок, А наводдалі скача за вамі Тонкі грум, шчэ дзіця, дзецючок. Нібы неба, ягоны пагляды, І танчэй, чым у дзеўчыны, пас. Ён пацешыць вас быў бы так рады, Ён маліцца гатовы на вас. Ды, як мовіць, малы неразумны, Што на сэрцы салодка цяжыць. Толькі бровы танклявыя думны І нямота на вуснах ляжыць.

1926

Прыкляты

Нявесты вусны шчыльна сцяты. Не пасміхнецца жаніху. Але не лічыць сэрца страты І верыць даўняму шляху. Апошні тэрмін ўжо на сходзе, І час здзяйснення настае, Гадзіна вешчая надходзе, І вось для верных знак яе. Праз ноч жаніх мячом пазвоне — Хвалёна будзь святое ймя! — І ўчуўшы тупат ад пагоні Здалёк, за рэчкамі дзвюма. А ўсход ружова-светлы будзе, Скудлачыць вецер пасмы хмар, Калі пры звонаў перагудзе Нявесты праяснее твар.

1926

Іронія

Аздобленае ў мудрасць сэрца Стае, здаволена малым, Дабро жыцця ў найменшай мерцы Удзячнасцю сугучна ў ім. Ды хто ляпей (хоць мо і люта) Нас вучыць шанаваць дары, Як не хвароба і пакута? Як не блізняты — дзве сястры? Шмат дзён ляжаў я непрытомны, У цяжкай немачы слабы, І варажыў мой лёс таёмны, Паўнюткі горкае жальбы. Знясілены, худы, без ежы Чакаў я — стухне воч святло, І дух слабеў на цёмным ўзмежжы, — Але жыццё перамагло. І як не правы ты, Дэкарт! Далі мне есці, я каштую І чуюся, што нешта варт:
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату