Даўно ўжо тыя ж дні й не тыя,І я, патрэпаны, не той.Як жудасна вятрыска вые,Нібы над згубаю маёй.Там за акном глухая восеньІ ноч лягла стаццём глухім.Не ведаю, нашто здалосяІ што пачну з жыццём сваім.Якую дам сабе я радуІ накіруюся куды,Калі віхор гудзе без ладуІ к радасці замёў сляды.Мае пакрадзеныя скарбы —І звонкі смех, і зрок жывы,І дум вясёлкавыя фарбы,І песні — дзе цяпер? Дзе вы?Ад жахаў долі чалавечай,Што не сціхалі на мамэнт,Душа зрабілася старэчайІ апарожненай ушчэнт.Няўтульны мой пакой, бы з дошчакНепагаблёваных труна.Застылым поглядам — нябожчык —Дзіўлюся ў шчыліну акна.Там душыць ноч, як камень муру,Але тугі мацней цяжар.А маладзік — плывец у буру —Кіруе човен свой між хмар.Мне ўсё часцей радзіма сніцца…Там рух і песні аб вясне,Там працы творчая крыніца,Там мо знайшлося б месца й мне?Дый там патрэбна маладое,Ў кім гарту, палкасці не брак,Нашто ж прыдамся, на якое,Спарожнены, разбіты гляк?Убогі стаў я, й страх за тое,Што ўбогасць бачыць госць не госць,І перад рэчамі ў пакоіСутулюся, дрыжу чагосць,Нібы і ім вядомы страты,І бачаць, глянуўшы ў душу,Якой назолай я працяты,Якія думы я нашу.І нават месяц бледна-срэбныСмяецца рогам за акном:— Ты больш нікому не патрэбны,І сам сабе ты цяжаром!
1926
«Летунковасць, нерашучасць…»
Летунковасць, нерашучасць,Мая вясна, твае удаласціДзён плывучых немінучасцьЗмяняе ў лета пэўнай сталасці.