Ў невядомую пуцінуНемаведамы парогПерайду…Без клапот і без трывог.Толькі, госця, няма веры,Не мані, не абяцай:Я зямныя бачыў мерыІ зямны я ведаў рай.
1926
Цяжэй ланцугоў
Цяжэй ланцугоў летуценні,Іх знішчыць мне сіл не прымець.Як вязень у доўгім вязенні,Ўтаміўся я песняй звінець,Як горыч атруты пякучай,Як тонкая злая страла,Так горкая радасць сугуччаўСмяротна мяне працяла.І вось ужо блытана споведзьЗаўсёды хвалюе ў грудзях,І нельга няшчыра прамовіцьУ верша нязвязных радках.І вось ужо ў дзеях, і чынах,І справах будзённых, людскіхЯ ўзрушаным сэрцам няўпыннаШукаць хараства не прыціх.І сэрцу не ймецца, што трэбаХаваць аб высокім тугу,І родныя кветы і небаНіяк раскахаць не магу.І блізкае гэтак далёка,Са мной не па сіле цяжар, —Як вецер дыхлівы, жарстокаСмяецца мне розум у твар.
1927
Максім Багдановіч
Так зайздрасна: насіць вянок паэтыІ мець імя задумнае Максім,Кахаць зямлю з яе жыццём глухімІ песняй перавіць юнацтва леты;Ад хараства не ведаць іншай мэтыІ адшукаць, што горда поўны ім,І родны люд у руху маладым,І зачарованых палеткаў кветы.Ды тым цяжэй ў краі чужым заўждыСчыняць павекі й ведаць, што сюдыНе даляціць зязюлі голас летам,Ні песня беларуская ў жніво,І прыгадаць няраз, што мо і ў гэтымТрагічнае схавана хараство.
1927
Хвораму
У змаганні дзікім змогся тыІ выпляваў дарэшты грудзі.Надзей няма ў цябе й не будзе,І ў сэрцы холад пустаты.Ляжыш худы — сухая жэрдзь, —І шчокі — яркія півоні.І вось у галавах на ўслонеЯна — збаўляючая смерць.