Запамятаць ты быў бы рад На ўсё, што сэрцу гэтак міла, На ўсё, чым сэрца гэтта сніла, На ўсё, што цешыла пагляд. Ды памяці снавацьме ніць, І розум яснасць не пакіне, І караблямі ў далі сіняй Ўспаміны будуць плыць і плыць. Згадаеш цёплы сум начэй, І светлы дзень, і дзень твой чорны, І гэты свет наш непаўторны Прынадней здасца і мілей. Наўкола ж будзе той жа рух — І слёзы, й смех жыцця зямнога, І думка, што табе нічога Не трэба болей, сцісне дух. І зразумееш ты суздром, Што ні адна людская немач Не ззяе гэткай мукай немай, Жахлівым гэткім хараством. Таму ў апошні час цяжкі, Ў тваю апошнюю часіну Прысніш ты слодыч адпачыну І пешчы добрае рукі.

1927

Антону Навіне

Так шукальнікі новых прастораў, І знаходцы краёў невядомых, З безжахліваю, мужнаю думкай І нязломнай, сталёваю воляй; Падарожныя ў тайнасці ведаў, Неспакойны чый розум, як шруба, Што без нехаці ў несыці вечнай Зашрубоўвае ўдаль і глыбіні; Заваёўнікі мечам і духам, Для якіх у запале адвагі, Падбіваючы сэрцы й дзяржавы, Не існуе ні меж, ні запынаў. Песняры, мастакі і музыкі, Хараства і сугучнасці слугі, Закаханыя ў буру і громы І з душой, як збаночкі лілеяў; Будаўнічыя вежаў і гмахаў, Падпіраючых неба і неба; Ўсе, хто прыйдуць па нас і за намі, Каб тварыць, дасягаць і імкнуцца, — Ўсе яны мімаволь пазайздросцяць Нам, абветраным воляй прадвесня У напоеным поўняй паводкай, Крышталёвай вызвольнага руху, Бо у кроку паўстаўшых працоўных Свецяць новыя творчыя далі І цвітуць невядомыя скарбы У душы беларускага свету. І музыкі не чулі матываў, Задумёней і чулей ад нашых, І збудованы чорнаю косцю Непаўторны наш храм адраджэння. Ды і кожны, паверыўшы казцы І гартуючы сэрца да чыну, Нагадае і нашу сучаснасць, Уздыхне аб часах прамінулых.
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату