І імя аднаго не забудуць,Хто маяк быў і бераг далёкі —Узрушаючай весткаю будзе,Будзе вабіць заўжды Навіна.
1927
Песня дзесятых угодкаў
Спявайце, браты мае, нашае Ўчора:У ім Рэвалюцыі полымя, ў ім мыСпалілі азырклае, чорнае гора,У працы свабоднай прапелі мы гімны.Ніколі тых дзён не забыцца вялікіх,І помнім: на зломе крывавым стагоддзяўЯк вецер туліў нас прарэзліва-дзікі,Як золь рагатала: «Аслеплыя, годзе!Куды вы?» І скаліўся голад пагана:«Паноў ім не трэба, дык буду іх панам!»А нас не стрымаў ані штык, ані холад,Ішлі мы напорна і кожны быў волат.Ўзняліся магутна ў віхрах непрыветных,Каб скінуць вяковыя рабскія ёрмы.Нянавісцю горкай, каханнем сусветным,Запалам мяцежным сягалі да зор мыІ ў бойках дужэлі, хмялелі без хмелюІ гэткім агнём непаўторным гарэлі.Спявайце, браты мае, нашае Сёння:Ў ім творчыя высілкі, творчыя будні,Вялікае спее ў ягоным узлонні!Хоць крок наш павольней, хоць крок і марудней,Ды пэўны і сталы, і поўны надзеі —Хто змог руйнаваць — будавацца умее.Будуем няўпынна і працу вялічым,І ўсе мы і кожны — тварэц-будаўнічы.Спявайце, браты мае, годы паўстання,І працы пчалінай, плановай вітанне!Радзіма нам — буры ўчарайшай паводка,І сённяшнім трудным мы поўны да краю.Але гэта песня дзесятых угодкаўНяхай будучыні красу прывітае,Няхай наша Заўтра вітае ўрачыста,Дзе ззяе маяк перамогі агністай.Бо веру ўсёй шчырасцю словаў паэты,Ўсёй вольнасцю думкі пяснярскае веру:За труднымі днямі — канцовая мэтаІ бераг абецаны, родны наш бераг.І там справядлівасцю сэрцы напоўнім,Там сонца і кветы Камуны працоўных.
1927
«Свядомасці горач мацней алкаголю…»
Свядомасці горач мацней алкаголю,Ўжо чарка распутала дзікую волю,Ўжо мэрам бурштыны у чарцы налітай,Няякавасць гіне, і гора пазбыта.Свабодны — і згадкі няма аб ўстрыманніБяссорамней рухі, крыклівей жаданні,І штосьці язык недарэчнае плешча, —Чужая ж кватэра і куплены пешчы.І хочаш апошнія сцерці румянцы,Часцей і няпэўней схіляешся к шклянцы.А памяць, знібеючай горычы поўна,Заўважвае ўсенька, халодна й пунктоўна, —