І рух мой найменшы, і кожнае слова,І голас сяброўкі мае прыпадковай,І гэту бяздушнасць на згамтаных тварах,І холад абоймаў разлічана-скнарых,І наша ганебнае ложка супроці,Як скрыню грахоў, уздыхаўшых па цноце.І сэрца заныла смяротнаю ранай,І крыкнуў я, крыкнуў у роспачы п'янай:— Паслухай! Я слухаў аб дужым і мужным,Я чуў аб цвярозым і думна-натужным,І песні былі з незабыўнай адною,Што песняй ўладала і доляй маёю.Паслухай! Дык як жа? Дык як жа, калішні…. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Спыніла каротка — ты выпіў залішне!Пад чаркай усе вы героі ды палкі!— Падай мне, вунь там — цыгарэты й запалкі.
1927
Курка-Рабка
З народнагаЖылі дзедка з бабкай.Мелі курку РабкуСлаўнага заводу,Важную на ўроду.Баю-байкай байка:Знесла курка яйкаНе абы якое,Але залатое.Выняўшы з падпечкаДзіўнае яечка,Кажа бабцы дзедка:— Гэта штука рэдка!Трэба нам, канешне,Зласаваць яешню!Бабка не пярэча,Тупае ля печы:Радая, вядома,Дагадзіць старому.Вогнік на камінкуРазвяла ў часінку,Ўстанавіла спраўнаДзве цаглінкі слаўных,Зверху ж скавародку.Узяла са сподкуЛыжку масла жыва,Каб была пажыва.Біць яечка стала,Ды бяда спаткала,Біла яго, біла,Ніяк не разбіла.Біў і дзедка ладна —Няма рады жаднай.Сталі — разважаюць,Што рабіць, не знаюць.Ў часе гэтых гадакЗдарыўся прыпадак.Мышка — Доўгі Хвосцік,Бегла шпарка штосьці,Мо па важнай справе,Просценька па лаве.Ды нібы праз зводы,Нарабіла шкоды.Паспяшала трошку,Паслізнула ножка,Хвосцікам махнула,Яйка паштаўхнула,Незнарок скацілаВобземлю й разбіла.Дзедку з бабкай страта:Плачуць на ўсю хату,Як дзіця якое,Слёзы льюць абое:— Гэткая прыгода!— Вось яечка шкода!Курачка ж кудахча:— От старым няўдача!Ды й бяды ўжо тое —