Плачуць, як малое.Я ж знясу другое,Хоць не залатое!Гэту казку спатайкуУ дзіцячым нейк садкуПрачытаў я, як на грэх,Двум сябрам-кастрычаняткам,І дастаў ад іх парадкам,Паднялі мяне на смех:— Тут павінна быць памылка,Ці зманіў нам дзядзька Жылка.Бо, як кажа нам навука,Немагчыма гэта штука,Хоць шукай у дзень са свечкай,Курка каб знясла яечкаНе прастое, залатое,Ды і моцнае такое,Што і дзед, і бабка білі,Білі-білі — не разбіліІ на лаву палажылі,Мышцы страху нарабілі.Гэткай рэчы з нас усякНе паверыць аніяк.Гэтак мне сказаў Рыгорка,Падтакнуў яму Зыдорка:— Але знаем мы даўно,Што з яечка, хоць прастога,Для дзяцей пасілку многа,Тым каштоўнае яно.І таму вось залатоеІ для дзетак дарагое!І на гэты іхні сказМой такі быў ім адказ:— Ад пачатку да канцаВы, браткі, казалі трапна.Не што іншае, як вапна —Лушпавінка ад яйца.А ў яйцы спажытку шмат,Таму кожны з'есці рад.Дык прашу вас, калі ласка,Прыгадаць, што гэта казкаІ пра дзедку, і пра бабку,І пра курку Рабку.
1928
«Млынар заставіў застаўкі…»
Млынар заставіў застаўкі,І ледзь плюскочацца рака.Стралой крыла чыркаюць ластаўкіЛюстранасць ясную стаўка.Блакітнаплашчы з захадуДзень хіліць русу галавуІ ў спрат ссыпае скарбы-знахады —Залатапромені ў ставу.І вее яснавокаю,Шыракакрылай цішынёй,І ціш, як неба, безаблокая,І ясна на душы маёй.І ў душу палі знахады(Залатапромені ў ставу).Адрынь, пясняр, згрызоты, захады,Ўзнясіся песняй к хараству.