Каханню нічога не трэба,Каханне нічога не просе, —Так радуе сіняе неба,Так цешыць валошка ў калоссі.Каханне, як песні пра зоры,Лятункам заўсёды высока,І шчасцем у свет, у прасторыКаханкі расквітвае вока.І нат у затоенай скрусеТваіх нераздзеленых пешчаўК жалобе ніхто не прымусеНадзею, што зрушана плешча.Каханая, любая, квеце!Ў палоне вясёлае доліЁсць песняй аб кім летуцеці,І сэрцу даволі, даволі.І сэрца бясхмарнае яснейСхіляецца постаццю спелай,Хоць сэрца яшчэ было б шчасней,Каб дбаці аб кім яно мела.
1928
«Будзь бласлаўлёна, мая маладосць!..»
Будзь бласлаўлёна, мая маладосць!Кроў неслухмяная, цьмяная млосць!Радасці дужыя крылыКануць у сіні нябёс;Песні ласкавае мілай,Песні мае незабылай,Поўныя снення і кроз.Вецер разводдзем паводкі,Як яе вусны, салодкі,Вецер вясняны прынёс.Сэрца ад млосці без сілыСветлае штосьці прысніла,Хоча і смеху і слёз.Ў гэтым узрушаным сненні,Ў сонечным гэтым праменніПесень яе маладых —Шчасны я шчасцем-маленнемІ, ад жыцця ў захапленні,Хочу і паху й каджэнняКветаў уцешных зямных,Сцежкам паверыць вясеннімІ заблудзіцца на іх.Будзь бласлаўлёна, мая маладосць!Кроў неслухмяная, цьмяная млосць!
1928
Развітанне
Пара! Не моўкне хваль гамонка,Спявае вецер свежа, гонкаІ ветразь плешча — адплывай!Цалуй ў апошні моцна, звонка —Мой сум, як золата пярсцёнка,На сэрца лёг і цісне ўкрай.Але трывог не ўбачаць вонках,Хоць вочы — светлая палонка, —У іх адно, адно чытай.Насупраць мне з імглы пялёнкайПаўстане бур атхлань — прадонкаІ бура выпесціць адчай.Але хай машта квіліць тонка,І ўспамінаецца старонка,І мора пеніцца няхай, —Затым, што мужны буду, жонка,Вярнуся я, а ты ў ваконкаЦікуй і цноту ткліва дбай.З далёкіх падарож, мая сасонка,Я прывязу суровых вод звычай,І сэрца вернае, і ў тронкахВось гэтых — гэты нож… Бывай!