Сёння я не той, калішні, З вачыма- ціхімі заранкамі; Вусны ўжо не тыя вішні, Як некалі вясны світанкамі. Юнаку было прынадна Раскідваць звонка і не лічачы. Сэрца мудрае ашчадна Збірае, дробкамі вялічачы. Дзе кахаў нацяк, павеўнасць, Сугучнай збежнасці магутнасці, Дзе шукаў адно напеўнасць, — Шукаю сёння іншай сутнасці. І дзе біўся, плакаў моўча, Дарма вымольваў з малітоўнікам, Там з мячом іду станоўча Я — пераможны — заваёўнікам. Думны з натаўпам на пляцы Мой пруткі крок на стромасці, Час упартай, жніўнай працы, Вітаю час мае свядомасці. А калі пяшчот прынадства Мне блісне ў будняў сцюжнасці, — Гэта васілёк юнацтва На слуцкім пасе кутай мужнасці.

1926

Перайманне («Запытаў я морскі хвалі…»)

Запытаў я морскі хвалі: — Дзе пазбыцца думак хмурых? І ў прыбой яны сказалі — Радасць — толькі ў бурах! Запытаў я ветра ў полі: — Адкажы мне, калі можаш, Як пазбыць жыцця нядолі? І пачуў: «Змагайся — зможаш!» Запытаў я ў небе Сонца: — Як рассеяць змрок імглісты? Не прамовіла мне Сонца, Ўчула ж сэрца: «Будзь агністы!»

1926

«Каму жыццё — атруты келіх…»

Каму жыццё — атруты келіх. Хто спанявераны, як я, Хто ўжо не сніць аб далях, белях Пад ветру свіст і шум былля; Каму спакой душы няшчаснай Нездавальнення точыць крот; Каму дакучыў жонкі ўласнай На ўласным ложку пешчаў мёд. Каму распачна ноч пустую Спакусным смехам цешыць сук; Каму ўсё роўна, бы якую Сціскаць пярсцёнкам млявых рук; Хто сэрца — поўную амфору — Нясці стараўся й не данёс: Хто патаёмных мукаў хвору Гаіў расою ночных слёз;
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату