Ад сонца цалункаў Зямелька п'яна, І змрок падарункам Прыняла яна. І радая ночы, Што паліць агні, Ледзь чутна шапоча: «Вазьмі, палані!» І тайнасць прасторы Завесіць імглой, І дальнія зоры Засвецяць над ёй…

XI

Ў прыродзе так светлы Змярканне й рассвіт, Так просты, так ветлы Спатканне й развіт. А нам з табой смутна Ў каханні сваім, І радасць магутна Не ўзлеціць над ім. Палючы і хмуры Агонь нас апёк, І палкасць натуры Хавае наш зрок. «Умерці» — мы тоім Ў глыбі нашых воч. «Умерці абоім У гэтую ноч». І моцы жадання Асіліць не нам; Ахвяру змярканню Людскую аддам. Хоць спуджаным будзе Крык з вуснаў тваіх, Як любае грудзі Прытуліць жаніх. Зашэпча прастача Шаўкоў тваіх бель, І будзе гарачай І душнай пасцель. А белая рожа У пасмах валос Самоты не зможа І звяне без слёз.

1924–1925

Да Персі Шэлі

I

Сваё жыццё паклаў на шалі, А будучыня — цёмны лес. Згадаўся думцы кволы Шэлі, Ягоны светласпеўны лёс…
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату