Ў сваёй апратцы снежна-чыстай Ў прытулак зла? Ты ззяеш яснасцю і светам, Тваё няўхільна хараство. Нашто ж табе піяк адпеты І гэткі во? Нашто хвалюеш і трывожыш? Нашто заве пагляд святы? Ў жаноцкай кволасці што можаш, Што можаш ты? Нашто спяваеш так высока? Аб недасяжным спеў нашто? Перад прысуду страшным вокам Ці ўстоіў хто? Нашто спынілася на шляху Маіх трывог, маіх завей? Зямных загуб, зямнога жаху Ці ты дужэй?

VII

Ледзь знаёмы пачуецца гук, І туга, і хаўтурнае змоўкне галошанне. О лілеі пяшчотныя рук, Мая радасць і дзень уваскрошання! Спадзяваннем апошнім ты так неспадзевана Зазіяла ў маёй цішыні. А я думаў, што ўсё пераспевана І даспеваны гэтыя дні. Варажы ж, варажы невымоўнае бачанне! Мне звінець і звінеці мацней. Будзе ноч немінучая — страчанне Тваіх рук незраўнаных лілей!

VIII

Няма збавення Апроч пекнаты. Ў маім маленні Адзіная ты. Адной між дзеваў І верных жанок Высокіх спеваў Адвечны зарок! Прамень світання І сонечны госць, Людзей вітання Ты вартая ёсць! О, будзь хвалёна, Вялічана будзь! — Табой збавёны Не вызнае жудзь. Малю й гукаю
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату