Яна пяеАх, што ведаю я, што змагу, —Чую ў сэрцы вясёлку-дугу;А дзявоцтва гады, як прадвесне, —Як крыніца, звіняць на лугу,Разліваюць вясёлыя песні.Ах, што ведаю я, што пачну, —Мляўкі пах ап'яняе вясну, —А ў садку маладых летуценняўУсё кветы, куды ні зірну,Усе кветы ў вабоймах праменняў.Ах, што ведаю я, што ільга, —Гэта сэрца стрымаць немага,Ў ім і кадзіва сноў, і ўздыханні,А ружовая хмарка-тугаРосціць любыя ружы кахання.Ах, што ведаю я, што зраблю,Не схаваць мне таго, што люблю,Не ўтаіць сарамязліва-квола,І хацела б згубіць, не згублю…Сэрца, сэрца, не біся вясёла!
III
Жыццём, жыццём, як хісткай кладкай,Бурліцца, пеніцца вада…Ты нада мною вееш згадкай,Мая ж няроўная хада.Як месяц, воблік гэны бледы,І жах бязлітасна жане.Куды? Навошта? — скуль мне ведаць?Мой лёс злажылі без мяне.Пусцілі — йдзі (жыццём, бы кладкай!),Пакутуй гэтта, хоч не хоч.І вось, нядужы над загадкай,Я паклякаю ў цемру, ў ноч.І каб не сны ў душы прапаснай,Які б ён — сэнс таго быцця,І каб не ты з усмешкай яснай,Усмешна-ясная мая!
IV
Ты спыніла мяне каля дзвераў,Ўзнікшы ў памяці зоркаю вернай.Я ў збавенне маё не паверыў,І спусціўся па сходах таверны.На абрусах тут брудныя плямы,І сумота ў піяцкім абліччы:Мне не выпаўзці з гэтае ямы,Не паслухаць далёкага клічу.Ты жыццём, нібы жытняй мяжою,Паступаеш свабодна і пэўна,Я агорнуты снежнай імглою, —