На шляху маім вее завеўна.Над табою блакітнасці келіх,І ў вачах тваіх ціхая яснасць,Я прыношу апошні мой шэлег,Каб заліць гэту злую напаснасць.Не схаваю свядомасці млоснайАд цябе, незраўнанага, баю:Раскрыжованы доляю злоснай,Як жа душу маю захаваю?
V
Памятаеш ты помны той вечар?(Я яго захаваў назаўсёды.)На трывогу здзічэла дзьмуў вецер,І крывавілі раны заходу,Нібы волата сэрца прабітаІ крывёй яго неба заліта.Я казаў аб зямным бытаванні…О, так горкай свядомасці мова!О духота, глухія ўспрыманні!Яно грукае, цяжкае слова,Як віхура аб шыбы, завейна,Як цвікі да труны, безнадзейна.Вечар доўгі згараў хварабліва,Доўга падалі словы-каменні,Ты ўважала спакойна й маўкліваІ няўзрушна была у цярпенні.І як сціх я, была бестрывожна,Як шляху свайго пэўны дарожны.Падышла і схілілася: «Годзе!Супакойся, маё небарача,Гэта толькі тваё ліхагоддзеУсміхнулася дзіка й лядача».Ціхамірнага часу над наміСпеюць радасці светлымі днямі.
VI
Маіх надзей вясёлых кветыПаталі з горыччу на днеУ бурным, як юнацтва леты,Ў глухім віне.І вось, здаволены сабою,Здаволіў я маю душу,І ні збавення, ні спакоюЯ не прашу.Няхай для іншых сны аб шчасці,Няхай збаўляюцца, чым хоч,Віно — мне ўцехай у няшчасціІ маткай — ноч.Нашто ж хадой прыйшла ўрачыстай,Нашто ты, светлая, прыйшла