Найдаражэйшае, святое — Ўсё, чым натхнялася душа, Чужою збэшчана рукою, Сваволяй скута палаша. Але пад лобам хмурым гэтым, У гэтай думнай галаве Імкненне да апошняй мэты Непераможнае жыве. Непераможнай волі шалам, Перамагаючым і лёс, Звініць душа з былым запалам, Звініць без сумніву і слёз. І покі пруткі шчэ цягніцы, І покі ў жылах точыць кроў, — Ніхто не ўбачыць голаў ніцы, Пакорлівых не ўчуе слоў. І покі сэрца поўна гневам, І гнеў драпежней крумкача, — Вітаю бой ваяцкім спевам І звонам вострага мяча. Калі ж нараз ад лучнай раны Звалюся, сходзячы крывёй, І вораг, перамогай п'яны, Накпіць нягожа нада мной, — Я і тады здалею гарда Стрымаць гадзін апошніх золь, Мая нянавісць і пагарда Не ўдасць, не здрадзіць люты боль.

1925

Летні вечар

Дзень хустачкай чырвонай захаду выцер пот. Дзень утаміўся і ў клунак змроку Звязаў неспакой, клапоты І пазяхнуў ветрам — лёгка, летункова. Сутунелым крылом Туліцца к вёсцы ціша І пахціць скошаным сенам І кароўім сырадоем. Зараз прыйдзе Матка-Ноч, Добрая, такая пяшчотная, Пакрые коўдзеркай-цемнатой, Заплюшчыць дню вочы: «Спі, натомлены!»

1925

Восень («О хараство асенніх дзён празрыстых…»)

О хараство асенніх дзён празрыстых, Бязгутарнасць прыроды і спакой. Ўрачыста полем з пушчаў залацістых Прыйшла туга і пала над вадой. А там застыла яснасць даляў чыстых Над цёмнай рунню й чорнай цаліной, І холад лёгкі ў косах прамяністых Разліла сонца хваляй нежывой. Наўкол сляды павольнага канання І веліч нетутэйшага маўчання. Прымаю корна сон зямлі азурны. І летуціцца сцішанай душы Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
Вы читаете Вершы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату