Ты чакаеш сына, ведаю,З гора, ведаю, з тугіЎпалі вочы, губы бледыя,Старыць, сівіць лёс благі.І нястрымнае, і лютаеНе пазбудзешся нуды;І клапотамі, пакутаюГнуць суровыя гады.Як бярозка тонкім веццейкам,Ў сум прыбралася сама,Бачыць сонца ясным лецейкам,Што табе пацех няма.І падслухвае пшанічанька,Як на постаці аднаТы ўздыхаеш, і крынічанькаЖалю ўскіпвае да дна.А зімою ноч падглядаеДоўга, сцішна пад акном,Як прадзеш, прадзеш, не радая,Не пазбудзеш думак сном.Як праз ветру спеў з трывогаюЛовіш з снегавых далін,Ці не едзе хто дарогаю,Ці не стукне ў дзверы сын…Маё сэрца поўна любасціДа радзімае мае,Паміж тлумам у загубнасціПесні помняцца твае.І калі лучыць нягоднаяДоля згінуць ў чужыне,Не ўздыхне душа ніводная,Не ўспамяне пра мяне.Толькі ты згаворыш пацерыНад нядоляю маёй,Толькі вочы мае мацерыЗатуманяцца слязой.
1925
«Ўзысці на вогнішча натхнення…»
Ўзысці на вогнішча натхнення,Над тайнаю вякоў гадаць;Валодаць воляй да здзяйсненняІ ўмець, безмежна ўмець жадаць;Перадбачаць далёкім вокамІ з нестрыванай яснатой;Над хаосам і ночы змрокамЎладаць гармонні глыбінёй;І немым быць, і быць бязгучным,І не знайсці патрэбных слоў,Ні абразоў, ні рыфмаў лучных,Не выказаць тамячых слоў;Чуць за плячыма пару крылляўІ сіл не мець зрабіць узмах…