І першаму з тумануПабачыць сонца ўсход.Каб на ўзрунелых рытвахУсцешыцца цяплуІ раннія малітвыПаслаць яму — Святлу:«Спалі, калі так трэба,І пожні, і пале,Пашлі грымоты з неба,Віхор пашлі, алеХай пройдзем праз напасці,І дачакаю хай —Убачыць ў новым шчасціМужычы Край».
1922
«Тваё пісьмо…»
Л.С.
Тваё пісьмо… Пасля даўгіх гадоўРасстання, сноў благіх, надзей абманных.З трывогаю ў радкі ўглядаю слоў,Рукою пісаных каханай.Абуджаны дзіўныя пачуцці,Узрушаная мысль ўяўляе жвава,І абразы, што зніклі ў забыцці,Ўстаюць у памяці яскрава;І твой аблік ласкавы, мілы,Пастаць і пасмы светлыя валос,І к перамогам з новай клічаш сілайМяне, знямогшага ад слёз;І радасць светлая з радкоў цячэІ абнаўлення чары ў сэрца сее…Нібы не ўсё загублена яшчэ,Нібы магчымы йшчэ надзеі…
1923
«Нікне ў імгле старана…»
Все поют и поют вдалеке…
А. БлокНікне ў імгле старана…Пільна сачу праз туман…Нечая песня чутна,Нечы зыбаецца стан…Лёс даручыў палашу,Моўчкі, даўно сцерагу…Песня трывожыць душу,Слоў зразумець не магу…Існасць не ўнятна праяў:Загадкай дрэмле разлог,Тайнасці лёс захаваў,Далі сцяною аблёг…Буры пара б нагадацьШэрасць дакучлівых хмар.Сэрца прыстала жадаць,Гасне паволі пажар.Сны на павеках маіх:Згіну без сіл, небарак…