Ў раскошы пераможнай дня,Ў святле і яснасці ўрачыстай,Ў яго апратцы залацістай —Жарстокая харашыня.Праз сонечны яго паглядДуша заўважае халоднасць,І дзіўную трывог нязгоднасць,І у цвярозасці разлад.Праходзіць ён па-над зямлёй,І да зямлі самой бяспечнасць.І ўсё ж глухая бессардэчнасцьДа працы й клопату людзей.І, стомленым, здаецца нам:Пад бліскам гэтага каберцаДругога свету б'ецца сэрцаІ тайна бытавання там.Завянуць, збледнуць фарбы дня,Прысуд не знаючага, помсты, —І невядомыя таёмствыУявіць цемры глыбіня.
«Маіх радасцяў лісце спадае…»
Маіх радасцяў лісце спадае,Нібы лісце пажоўклае дрэў.Эх, карчомная доля благая,Патапіў бы цябе, каб прымеў.Па-за воканню вецер галосеІ скавыча, паганы і злы,Незадачная гэткая восень,Незадачная радасць імглы.І натрапіш на гэткую нетру,Бы ў прадонную чорную цьму.Не, я толькі ад лютага ветру,Я ад ветру схаваўся ў карчму.А калісь было неяк іначайІ хапала цяпла без таго,Горкай памяці дробнай астачайДа дзяцінства кульгаю свайго.Але й тут жа на розум мужычы,Як і ўсюды — жывыя людцы.І ў маім мо чытаюць абліччы,Што не звёў я з канцамі канцы.
«Ночка марозная…»
Ночка марозная,Пад нагой сняжок.Да цябе, няжданая,Я прыйду здалёк.І рукою, белая,Стукну пад акном,Гордая і смелая,Увайду ў твой дом.І цябе, слухмянага,Павяду упроч,Ад завеі п'янага,Скрозь глухую ноч.