«Ану, як жа, — можа, не?» — «Не давалі, панок, мне! Мо’ ў дарозе дзе згубілі, Мо’ саўсім бяз стрэмя былі?..» «Не кажы, Мацей, пустога, Свайго стрэмя залатога Я ніколі не губіў; Я пакінуў, як тут быў, Ды ад’язджаць ўжо зьбіраўся». А Мацейка не спужаўся: «Ясны пане, мяне маці Не вучыла, каб ілгаці, I калі я вам сказаў, Стрэмя вашага ня браў, — Значыць, так яно і ёсьць, Дайце веры, ваша мосьць». Так Мацей выпрысягаўся. Сьвяты Юры паспрачаўся, Потым бачыць, што дарма Тут стаяці, што няма Ўжо ніякае надзеі Вярнуць стрэмя ад Мацея, Уздыхнуў дый кажа ціха: «Ну, ня жычу табе ліха, Бог з табою… Спажывай! Дробных дзетак паднімай, Хоць… Папраўдзе… Каб я знаў, Стрэмя б мо’ табе ня даў». I, сказаўшы так, сьвяты Паскакаў у лес густы. Мацей стрэмя адкапаў Дый за пазуху схаваў I пайшоў сабе дахаты I вясёлы, і багаты. Як ён сьцежачку знайшоў, Як дадому ён прыйшоў, Як далей ён сабе жыў, З кім сварыўся, з кім дружыў, Які ў жыцьцю меў ён цэль — Я ня ведаю. «Круцель!» — На яго казалі людзі. Хай і гэтак сабе будзе! Мне ж, калі так ваша ласка, За маю за гэту казку Чару мёду паднясіце Ды закускаю дарыце.
,

Примечания

1

Адвэнт — калядны пост (каталіцк.).

2

Тамы — перашкоды (польск.).

3

Вядомая каталіцкая ікона ў Вільнюсе.

4

Ружы.

5

Тут у сэнсе: у турэцкага ваякі.

6

Каб гэтак настырна не дамагаўся.

7

Не прысьпешваў (паланізм).

Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×