Баўтрамей з цыганкай скача:«Хадзі, імасьць, хадзі, ваша!Скачы, пані!.. Чыкі-брыкі!..»
IV
Цэлу ноч сядзела жонка, —Муж з кірмашу зараз будзе… Прывязьлі ёй ўранку людзіНёжывога Паўлючонка.Ён загінуў, грэшны, блізка,Ў дзьвюх вярстах ад вёскі роднай,У дрыгве сырой, халоднай,У вадзе, густой і сьлізкай.Там ляжаў ў асоцы голы,Твар абдзёрты меў і рукі…«Гэта, пэўне, чорта штукі», —Разьняслося навакола. Сто гадоў таму здарэньню,Можа, нават больш мінула.У зямліцы тры заснулаЧалавечых пакаленьні, —Род загінуў Баўтрамея.З часам сьмерць усё выводзіць!А паданьне ў вёсцы ходзіцьI дзядоўскім духам вее.
72. Шчасьце Мацея
Старадаўная казкаЖыў сабе ў сяле Мацей,Меў шасьцёра ён дзяцей,Сядзеў, бедны, без работы,Бо ня меў к таму ахвоты.Красьці ён высьцерагаўся,Знаць, астрога крат баяўся,А шасьцёрка дзетак плача,Трэба хлеба ім, аднача.Вось ад гэтае нядолі,Каб ня чуці стогнаў болей,Рушыў раз Мацей ў дарогуПроста ў рай, к Самому Богу.Ўздумаў праўды дапытацца,Што рабіць, за што узяцца?Брыў ці многа ён, ці мала,Ў лес густы яго прыгнала.Паўдня, мусіць, йшоў па лесеДы зблудзіўся, нос павесіў,Сеў пад дрэвам і чакае,Можа, пройдзе хто. Гукае.Толькі ўчуў ён: нехта едзе;Лес трашчыць, як ад мядзьведзя,Конь капытам так грукоча…Уцячы Мацейка хоча,Хоча ўстаць — ніяк ня можа…— Вось бяда дзе, моцны Божа!Зьліўся потам ўвесь, трасецца…Бачыць — сьвет к яму нясецца:Бяжыць ясны, пекны конь,Ўвесь гарыць, маўляў агонь,Збруя белая раменна,Ўбрана ў золаце адменна;На кані, узяўшысь ў бокі,Чалавек сядзіць высокі,Пекна надта прыадзеты,Але быццам з таго сьвету.Вось узьехаў на паляну,Дзе сядзеў Мацей зьляканы,Конь спыніўся, стаў, чакае,З воч яго агонь шугае.«Што сядзіш тут, маладзец? —Так спытаўся той язьдзец. —Куды брыў, на што сабраўся?»Мацей духу тут набраўся,Зірнуў проста на яздца:«Ў імя Сына і Айца!!!Сьвяты Юр’я, пэўне, гэта:Такі з твару, так адзеты,Як я бачыў на абразу!»Пасьмялеў Мацей адразу