Воля твая: рассудзі, выбірай, —Шчасьцем дары ці насьмерць пакарай.— Пан, не даеш мне з чаго выбіраць,Я не хачу ні судзіць, ні караць!Як жа так раптам… Ці ж можна, скажэце?То ж не гульня, а мы з панам ня дзеці, —Трэба падумаць яшчэ, паглядзеці.— Панна Эмілія, мне не пярэч!Хіба ня любіш?.. Ня панская рэч!Пану да гэтага дзела няма,Ведаю думкі свае я сама,Можа б, любіла, каб гэтак ня ягліў[6],Так не пужаў і з адказам ня нагліў[7],Быў да паненак ня гэтак павадліў,Можа б, тагды і пайшла… А цяпер?! —Панна збляднела, маўляў, бы папер;Хоча сказаць і баіцца сказаць,Вочкі спусьціла, павекі дрыжаць…Той жа гусар, як смала, прычапіўся,Ручку цалуе і з крэсла ўсхапіўся,Зноў на каленях у ног апыніўся.— Слонейка, — просіць, — кажы, не чакай:Ў пекла мне судзіш ці разам у рай?Любіш — ня любіш, шкадуеш ці не,Дай жа спакою, ня мучай мяне!Сэрца паненскае, ведама, з воску,Возьмем мы места ці зьвернемся ў вёску,Толькі б агоньчык і зараз жа сьлёзку,Ясную сьлёзку на вочка пашле,Хоча — ня хоча, дый скажа «але».Гэтак і з паннай Эмільяй было.Нешта ад сэрца к грудзям падышло,Потым у горле клубком перасела,Быццам бы выскачыць сэрца хацела;З вочак сьлязінка скацілась нясьмела,Сьледам другія сьпяшаюць ісьці…— Люблю, — кажа панна, — люблю… адпусьці!Ускочыў, падскочыў гусар маладыТак, як бы чорт ад сьвянцонай вады.Рады, сьмяецца і ручкі цалуе,Пусьціць, абніме, ізноў прымілуе,Ну, не раўнуючы, мора хвалюе!Нават апомніцца ёй не дае,Рупіць зьбірацца, капоцік ўзьдзяе.Гасіць лаёўку, вядзець на парог,Клямку шукае… Ды Бог засьцярог:Панна зірнула каханку у вочы, —Так, як вугольлі, гараць сярод ночы…Верыць — баіцца, ня верыць — ня хоча.— Хто тут? — пытае. Ён цягне, маўчыць…Панна ў трывозе тады як ўскрычыць:— Маці Прачыстая! Ў помач прыйдзі!Згінь ты, шатане, — мара, прападзі!Згінь, прападзі ты, нячыстая сіла! —Правай рукою яго ахрысьціла.Чуе: рука, што трымала, пусьціла.Прывід той страшны прапаў ў цемнаце.— Кінь варажыць ў адвантовым пасьце! —Голас чужы з-за дзьвярэй прагрымеў.Панна… прачнулась. Ліхтар абгарэў,Мусіць, даўно дагарэла лаёўка,Смрод у сьвятліцы… балела галоўка,Ціха празь сені прайшла пакаёўка.Стары гадзіньнік паказвае пяць…— Ах, як заспалася!.. Трэба ж так спаць!