А людцы сьмяюцца. От журба і крычыць: — Празь цябе выкпіны! Сьмехацьцё ж ёй у адказ: — Не, асані, вінна! — Празь цябе! Празь цябе! Увайшлі ў спрэчку, А ў канцы пачалі Малаціці грэчку. Тут камар падляцеў: «Кум з кумой дзярэцца?» I пачаў ля журбы Акругом вярцецца! То у нос, то у лоб Джыгане — уп’ецца, От журба науцёк, Бо няма дзе дзецца. Сьмехацьцё ж не бяжыць, Даганяць ня хоча, А зь людзьмі над журбой Над дурной рагоча. От і ўсё. Калі хто З вас журбу убача, Дык настрашце яе Камаровым плачам. Уцячэць! А цяпер — Заплаці двухзлотку I кілішачак дай Прамачыці глотку.

68. Спрэчка

Дзядзька Тодар, два Праньцішкі, Сват Гілерык, кум Тамаш Раз ў мястэчку Зацьвілішкі Насьмяшылі ўвесь кірмаш.          Што было прадаць — прадалі,          Кум Тамаш зьмяняў каня,          Покі ўсё панакуплялі,          Зірк — ай-ей: каля паўдня! — Праўда, справіліся ёмка, Але ж хай ты… во, абед… — Ну дык што! Хадзем ў карчомку! — На суседзяў так сусед.          Ўзялі кварту. На закуску          Пару ўзялі тараноў.          Што ж ім кварта? На затруску!          Ўзялі квартачку ізноў… Больш пілі дзядзькі, чым елі: Квас, гарэлку, піва, мёд. Быццам чмелі, загудзелі, Як і ўвесь ля іх народ.          Хоць там словы ледзьве вяжуць, —          Тэй бяды! А што ж маўчаць?          Той штось скажа, той заўважыць,          Кіне чарку наліваць. Так ад цэнаў, бульбы, меры, Што на рынку хвальш дае, Зачапілі справы веры Дый… счапілісь за яе!          Гэтта слоў ім не хапіла, —          Знана вёска: словаў брак!          Потым, слова — хіба ж сіла?          Хіба ж зробіць, як кулак? От і пляснуў Тодар ў вуха Па-суседску Тамашу, I паўстала завіруха У карчме на кірмашу.          Кум Гілерык, сват, Праньцішкі,          Тодар, — зьвіліся ў клубок…          Ўсё мястэчка Зацьвілішкі          Раптам зьбеглася ў шынок… Праз гадзіну дзед Ігнацы Ўсіх бусайлаў тых мірыў: — Ці ж ня сорам гэтак, братцы? — Дзед паважна гаварыў. —          Ну, наліха вам сварыцца?          З розных вераў вы — адны          Дзеці гэтае зямліцы,          Краю гэтага сыны. Вера з жыцьцем ўсім даецца, Хто іх даў — яму іх знаць! Дурань той, хто спадзяецца Веры сілай паяднаць.          Мы і так, браткі, зьнявагі          Досыць мелі ад чужых,          Каб спрачацца без развагі,          Ці ня цешым толькі іх? Глузу хіба ж вы ня мелі? Біў чужы вас лёгка сьмех? Эх вы, шэршні! Эх вы, чмелі!
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×