Што яна возьме з жыцьця бесталаннага? Дайце, што можаце даць!          Дайце куточак, а дайце ж ёй, мілыя!          З ласкай у хату прыміце яе,          Хай адпачне гаратніца пахілая,          Раны пагоіць свае.

66. Сын

Гэй, у чыстым полі ды ня сонца грэе, Дый ня сонца грэе, ды ня вецер вее,          Не туман спусьціўся,          Не дубок схіліўся. На шырокім полі ды па тым прасторы, Ля дарогі самай, на зялёным ўзгоры          З ног дзяцюк зваліўся,          Бразнуўся, пабіўся. — Ці ж ня сорам, хлопча, табе маладому? Ганіць будуць людзі, едучы дадому:          «А ты ж маладзенькі,          Піці недужэнькі!» — Ой, ня ганьце, людзі, — з гарэлкай ня знаўся, — Я у сьвет далёкі за шчасьцем пагнаўся,          Ад радзімай маткі          Ды і зь беднай хаткі. Ды па ўсёй зямліцы, дзе шыбае вока, I пад самым небам, доле то ж глыбока          Быў я, цікаваўся,          Шчасьця прыглядаўся. Не памеў я шчасьця, ды пазнаў я гора I крыві разьлевы, сьлёз сірочых мора,          Скрозь а скрозь гарота,          Дзе ні глянь — маркота. I падумаў зноў я дахаты вярнуцца Ды да роднай маткі к сэрцу прыгарнуцца,          Рукі цалаваці,          Сьлёзы праліваці, Каб прыняла сына свайго, валацугу, Каб прыпеставала, адагнала тугу,          Зельлейкам паіла,          Раны пагаіла. От ня маю сілы, не трымаюць ногі, Раптам занядужаў, паў каля дарогі,          Знаць — ня ўбачыць маткі,          Не дайсьці да хаткі!

67. Журба і сьмяхоцьце

— Брынкні, хлопча малады, У свае цымбалы! Ты ж бо, чуў я ад людзей, Музыкант удалы. Песьняй ёмкай зьвесялі, — Заплачу двухзлотку. Хочаш? Выпі напярод, Спагані ахвотку! — Раз журба зь сьмехацьцём Напіліся мёду I пайшлі на кірмаш Паглядзець народу, Вось журба й завяла, Несуцешна плача, Сьмехацьцё ж ля яе Па дарозе скача. — Гэй, сястрыца, пакінь Разьліваці сьлёзы, Бо цябе ж засьмяе Чалавек цьвярозы. А-ха-ха! хі-хі-хі! Ну, чаго, сястрыца, Не хапіла табе? — Перастань, дурніца! — Не сьмяшы ты людзей, А давай паскачам! А журба яшчэ горш Закацілась плачам. «А-ха-ха!», «І-ы-ы!» Па дарозе льюцца; Йдуць журба зь сьмехацьцём,
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×