Мела двух прыгожых, мела двух каханкаў, I адзін быў Янка, і другі быў Янка. (Дзьве душы няродных ў адным целе жылі I дзяўчыну кожна паасоб любілі.) Адзін з шчырым сэрцам, а другі зь няверным Надарылі дзеўку жалем непамерным. Як адзін цалуе, ненагляду песьціць, Дык другі мяркуе, як бы абясчэсьціць. Як адзін ў садочку зь любай пахаджае, То другі у прочкі ў думцы ад’язджае. Як адзін бажыўся, абяцаў жаніцца, То другі у лыжцы жычыў утапіцца. I ў канцы-ся стала, чаму было стаці: Прычытала маці над дачкой у хаце: «Ах, мая дачушка! А мая ж рыбулька, А мая  ж ты птушка, а мая ж зязюлька! А чаму ж ты, доню, губкі сашчаміла? А чаму ж ты, дзеткі, вочанькі закрыла? А чаму, дачухна, міла не ўсьміхнесься? А чаму, красухна, мне не адгукнесься? Што ж табе ня добра, што ж было ня міла? Ці ж тваю галоўку не сама я мыла? Ці ж тваю сарочку не сама я ткала? Ці ж тваеі сьмерткі я, скажы, чакала?..» Так было з Антоляй, што ня мела долі Ці згубіла долю ў каласістым полі. Як жа тыя злыдні? Хоць адзін шкадуе? Э! адзін  часамі, а другі ганьбуе. Як былі ж абодва у ядыным целе, Дык жаніўся Янка і згуляў вясельле.

62. Казка

«Што, дзяўчаткі, парабочкі, Казку вам сказаці? Ну, якую ж проці ночкі Лепей нагадаці?..          Добра!.. Слухайце уважна,          Не перабіваці!          Сядзьце чынам і паважна,          Кіньце блазнаваці! За ваконцам вецер сьвішча, Як ваўчына вые, Ведзьмы справілі ігрышча, Ведзьмы маладыя.          Ў хаце цёмна, ціха, смутна,          Цяжка а тужліва,          Уздыхае хтось пакутна,          Неяк сіратліва. Ўдовай бабкі сын прыгожы Сеў каля ваконца, Чымсьці хворы, спаць ня можа. Выглядае сонца.          Ведзьмы скачуць і гуляюць,          Зірк ў вакно: хлапчына!          У ваконца барабанюць:          «Выйдзі, малайчына!» Выйшаў. Чуе — нехта плача, Ціха нехта кліча: «Сюды, сэрца! Гэй, бурлача, Пакажы аблічча!»          Йдзець. На прызьбе каля хаты          Бачыць: маладзіца,          Пекнай ўроды, строй багаты,          Ясны, аж мігціцца. Стаў і словам не азьвецца, Моцна задзіўлёны, А яна — дык проста рвецца: «Мілы, улюблёны!          Сядзь жа поруч, не цурайся          Ды любі мяне ты,          Ты ж наблутаў, не сьпірайся,          На мяне цянеты». Сеў хлапец несамавіты, Зь ведзьмаю абняўся, Вецер, злога прагавіты, Роў і не спыняўся.          Рукі белы аплятаюць,          Ўюцца каля шыі:          Кроў прыціскі калатаюць…          Вецер сьвішча, вые. Потым палкім пацалункам Ў вусны упілася… Сэрца смокча… і з рабункам Ў віхры паняслася.          А дзяціна так ля дому          І сядзець застаўся…          Ведзьмы вобраз маладому          Доўга ўспамінаўся. Як успомніць — сэрца рвецца Проста у скумацьце,
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×