I дожджыкам аблілася Гарачая зямля. Кроплі разам, згодна, жвава Пояць ўсё, што хоча піць: Збожжа, дрэвы, кветкі, травы, Вулкі хочуць затапіць, Б'юць у стрэхі, мыюць шыбы, Мыюць хаты, мочуць сад, Ў рэчцы спожыў маюць рыбы… — Хто ў прыпар дажджу ня рад? Сьцішаецца, Зьмяншаецца, Ўнімаецца. — Няма! I слонка паказалася, Маўляў, само купалася; Прыемна усьміхаецца, Блішчыць, пераліваецца, Яскрава адбіваецца, На траўцы, на лісточку, У рэчцы, ў раўчачочку, На вулачцы, ў садочку, Зямля ўздыхае поўнымі, Шчасьлівымі, чароўнымі Грудзямі усіма.

54. Добрыя дзеці

Паставілі дзеці сіло. Вераб’я Хацелі злавіць на пацеху, Злавілі сініцу, крычаць: — Вой-я-я! А радасьці колькі, а сьмеху!          Імчацца да маткі: — Сінічка, глядзі!          — А дзе ж вы узялі? — Злавілі,          Дастань ты ёй клетку, хутчэй пасадзі.          — Нядобра вы, дзеткі, зрабілі! — Мы будзем яе і паіць і карміць, Сьпявала б нам птушка прыгожа. — Ах, дзеткі! ў няволі яна замаўчыць, Сьпяваць у няволі ня можа…          Успомніце толькі, як нудна сядзець,          Як з хаты мароз не пушчае.          То ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець,          Хоць я і усяк разважаю. А птушку вы хочаце з хаткі яе Узяць, пасадзіць у чужую… Ня мучце, пусьціце, рыбулькі мае, На волю яе залатую.          I матчыны словы у сэрцах дзяцей          Ласкавыя струны кранулі,          I добрыя дзеці — прыклад для людзей! —          Сініцы свабоду вярнулі.

55. Салавейка

Салавейку ўзялі ды з гаю, Пасадзілі у клетку за краты?                  У маю                  Тэй страты Найцяжэйшай дазнаў салаўюшка. Распусьціўся лісток на дубочку, Апранулась зямелька у краскі;                  А ў ночку,                  А з ласкі Не сьпявае ніхто над рачушкай. Ой, чаму ж, салавейка, ты болі Чараўнічых сьпявоў не счыняеш?                  Што волі                  Ня маеш I сьпяваці ня будзеш ніколі?

56. Дзеўчаці

Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×