А няверны той удаўся          За другою, — З млынароўнай пахаджае          Над ракою. З млынароўнай жарты строіць          Каля млына, А дзяўчына сохне, вяне,          Як галіна… Ой, з-за хмарак ясна слонца          Йшчэ узыйдзе, Да дзяўчыны ж любы ўвечар          Больш ня прыйдзе.

59. Хаўтуры

Ня ў звоны хаўтурныя служка прабіў, Як хаваў я дзяўчыну, катору любіў. Не на могілкі людзі кахану нясьлі, А у цэркву баяры яе павязьлі. Не халоднай зямлёй засыпалась труна, А другому любіць прысягалась яна. Не пясчаны над ёй вывадзілі капец, А вясельныя дружкі трымалі вянец. I ня плакала матка, што ўмерла дачка, — Цалавала жанулька свайго мужанька! Не асінавы кол я над ёй забіваў, А старэнькі дзячок даўгалецьце сьпяваў…

60. Мяцеліца

Ой, спаліце, перуны, Майго Янку, бо дурны! Назаляе толькі мне, А каб сватацца, дык не!          Я казала, дый ня раз:          Прысылай сватоў да нас;          Татка добры, ён аддасьць,          У пасаг — цялушку дасьць. А той Янка, той благі, Ўсё сьмяецца — «гі-гі-гі!» Да таго ж часамі кпіць: «Ну, чаго табе карціць?»          Ой, праліцеся, дажджы,          А ты, Яначка, пажджы:          Учыню табе бяду,          За нікога не пайду!

61. Два каханьні

У аднэй Марылі, маладой дзяўчыны, Быў каханак Яська, вагнявы хлапчына. Што ні вечар прыйдзе, што ні ночка стане, А ў іх у садочку аб адным шаптаньне: «Дадушы, — Марыля свайму Янку кажа, — Хіба сьмерць бяз часу нас з табой разьвяжа». «Не кажы няпраўды, — малайчына вучыць, — Нас ні Бог, ні людзі і ні сьмерць разлучаць». I сядзяць і шэпчуць да зары-сьвітаньня, Былі вішні ў садзе сьведкі мілаваньня… А настаў дзянёчак — да Марылі ў сваты Прыляцеў панічык, шляхцючок багаты, I дзявоча сэрца, — ах, слабое, знана! — Перайшло ад Яся да другога пана. Хіба ж Ясь заплакаў? Не з таго дзесятку! Пакахаў другую, пакахаў Агатку. I цярер, як цемразь западзе над вёскай, Ён сядзіць з Агаткай пад старой бярозкай; Пралятаюць змрокі неўсьцярэжна хутка, I ўся ноч здаецца, як адна мінутка! А жыла ж Антоля, — мусіць, мела долю, Ды згубіла долю ў шырокаму полю.
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×