51. Вясна

…Вясна прыйшла! Што чакалі, выглядалі, Да сябе даўно гукалі, — Ў бляску сонца, ў зеляніне, У прыгожасьці, ў ярыне, Сама — пекнасьць, сама — сьвята I прыгожа і багата. Да нас прыйшла!          Я вітаю Яе ў сонцы, ў зеляніне, Што на роднай на краіне Гоніць бляскам сваім ноч, Гоніць сьнег і хмары проч; Яна радасьць мне і сьвята, Ёй я дзякую багата          I вітаю!

52. Вецяр

Вее вецер вольны, Хмары шыбка гоніць; З вадой, зямлёй, лесам Зюкае-гамоніць!          Прыляцеў да рэчкі,          Прылёг, прытуліўся,          Крышачку па яснай          Віхрам закруціўся, Сказаў слоўца ласкі, Сьвіснуў і падняўся I за хмаркай лёгкай Пырхнуў і пагнаўся.          Зноў прымчаў да лесу:          «О, здароў, мой браце!»          I пайшоў між хвоек          Ён дурэць, гуляці: Адну пацалуе, З другой пасьмяецца, Кіне слоўца, пару, Да трэйцяй бярэцца…          Годзе ўжо у лесе!          Зноў увыш падняўся,          Пакруціўся крыху          Ды удаль падаўся. Задаў гону, пылу I уніз ён рынуў, Прыпаў да зямліцы, Быццам дзесь загінуў.          «Ах, мая матуля,          Як я нагуляўся!          Бачыў сонца, месяц,          Ў рэчачцы скупаўся. Хораша на сьвеце! Колькі ў ім прастору: Шыбаеш па рэчцы, Прыпадзеш да бору…          Я хацеў бы болей          Ў сьвеце пагуляці, —          Адпусьці ж, матуля,          Яшчэ палятаці!» Пэўне, што пусьціла Вецер маць гуляці, Бо падняўся ў неба I пачаў сьпяваці…          Вось — нянацкам скончыў          Сьпяваці гуляка,          Гікнуў і панёсься          Ўдаль хутчэй за птака.

53. У прыпар

Прыпарыла, Нахмарыла I ўдарыла! — Сьвяты Ільля… Маланка ўраз зьявілася, Мільгнула і звалілася,
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×