41. Начлег

Сьпіць душа, і розум сьпіць, Смачна, без трывогі, Піць і есьці, есьць і піць — Клопат ўвесь нямногі.          Лёгка так. Ня маеш дум…          Ў прочках гдзесь маркота…          Боль прайшоў, уняўся сум, —          Спаць адно ахвота. Сьпіць душа… і  розум сьпіць! Часам нехта ўзбудзіць, Нібы ўстыдзіць, нібы кпіць, Нібы крышку судзіць:          «Сорам, брат…» А далей слоў          Я праз сон ня чую.          Зьнікне голас, ціха зноў…          Ў ясны дзень — начую.

42. *** Скажы, братухна…

Скажы, братухна, калі параньне? Калі сьвітаці пачнець у нас? Прамчыцца ночка, і сонца ўстане, I дасьць вясельле, і дасьць пакрас?          Скажы, братухна, калі прачнуся          Ад тэй навалы, ад тэй жуды          І зь ветрам буйным гуляць пушчуся          На сьвет, на людзі ці хоць куды? А можа, браце, і сонца ўстала? I льець праменьні на лес, стэпы? Ды так глыбока душа запала, Што я нявістны, што я сьляпы?

43. Ноч

У гэту ноч мне няўмоч — Няма сілы чакаць і маліцца… Каб я ўмеў, каб я сьмеў Узьляцець, паляцець ці разьбіцца!            Як сакол, як арол,            Я падняўся б высока страшэньне,            Я б узяў, я б украў            І сабе і усім адпушчэньне. Калі ж не, калі б мне Адпушчэньня на небе ня далі, Я б маліў, я б прасіў, Каб і крыльлі мае паламалі.            І тады, наўсягды            Папрашчаўшыся б зь небам, зямлёю,            З гарыні, з вышыні            Паляцеў бы за сьмерцю сваёю. Але ж не, то ня мне От такая вялікая доля: Узьляцець-паляцець Ці упасьці разьбітым на попе.            Не пры нас сьвяты час            Вызваленьня людскога настане,            Мо’ празь век чалавек            Да вялікага жыцьця устане. Безь бяды, без жуды Будзе жыць-панаваць, весяліцца; А для нас — цяжкі час — I чакаць, і цярпець, і маліцца…
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×