Як радзіла маці мяне ў цёмну ночку, Дык дала скрыпіцу: «На, іграй, сыночку! Грай сабе на шчасьце, грай на добру долю, Грай на век даўгуткі, грай на вольну волю». Помню, дзіцянёткам з тугой я ня знаўся, Жыў, як тая птушка, граў і забаўляўся; Дзень мне быў спакойны, ўночы сон бязгрэшны, А цяпер застаўся я навек няўцешны. Ой, чаму ж, матуля, жыцьце-скрыпку дала, Як іх шанаваці дый не навучала? Гэта ж падзівіся — я адкрыцца мушу, Што сапсуў скрыпіцу, што згубіў я душу. Здаўна, сівакрыла, шчасьця я ня маю, Долі я ня бачу, радасьці ня знаю. Граю, праўда! граю… А на сэрцы важка, А у сэрцы больна, аж трываці цяжка. Тыя не прыходзяць песьні-весялушкі, Як пяе зямліца, як шчабечуць птушкі. Жаль з нудой заплачуць, глуха як зайграю… Маю я скрыпіцу, а душы — ня маю!

39. Змора

М. В.

Сэрца, спаць хачу я, спаць! Заўтра рана ўстаць мне, ўстаць. Вочы сьлепіць сон мне, сон, Ў вуха шэпча ён мне, ён: — Не журыся, палажыся, адпачні, Мардаваньне, сумаваньне адгані. — Заўтра зрана, сьвет ня сьвет, Выйдзеш з хаты з гэтай, з гэтт, Стаць на працу мусіш, стаць, Здаць прыгоны мусіш, здаць. Не мардуйся, не крапуйся, адпачні, Думаваньне, сумаваньне адгані!          Рыбка, спаць хачу я, спаць!

40. Літаньне Адзіноце

Зноў я прыходжу у часе зьмярканьня Складаю Літаньне, нясу Табе даньне          Ад сэрца свайго, Адзінота; Можа, раней, як яшчэ не радзіўся, Табе быў адданы, Табе прысудзіўся;          Крулева мая, Адзінота; Можа быць, маці, калі спавівала І ночы ня спала, над люлькай сьпявала,          Аддала Табе, Адзінота; Меў я ад родных пяшчоты — упады, Мне мамка-галубка і ўсе былі рады,          А Ты — над усіх, Адзінота; Ты надавала мне брэдняў у садочку Ля хаткі радзімай, ў вішнёвым куточку,          Дзіцяці яшчэ, Адзінота; Ласка Твая, што ўсяго навучыўся, Ў жыцьцё, і ў людзей, і ў Цябе улюбіўся,          І воля Твая, Адзінота; Сьмерцю сваёю — ці наглаю згіну, Ніколі Цябе я ужо не пакіну, —          Ня здолеці мне, Адзінота. Часам Табе пасылаю праклёны, Зубоў скрыгітаньне, уразаў мільёны          Ўладаньню Твайму, Адзінота; І дух непакоры, руіны, паўстаньні Над ўсе пераможны, кідае ў расстаньне,          Абы ад Цябе, Адзінота; Потым прыходжу пануры, пахілы, Хачу падзівіцца на вобраз Твой мілы,          Пякнейшы за ўсё, Адзінота! Ты ж, як матуля, прытуліш і прымеш, Ашушкаеш ласкай і тугу сунімеш,          І зноў я з Табой, Адзінота! Гэтак, нявольны ніколі сабою, Прыходзіў сягоньня па спрэчцы з Табою          Ў пакоры. Прымі, Адзінота!
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×