Хто сказаў: «I я з народам», Хто зь ім поплеч стаў, як з братам, Хто пайшоў зь ім роўным ходам К роўным зыскам, к роўным стратам, — З тым і я. Няхай жа ліча, Будзе трэба — хай пакліча. Хто ж сказаў, а потым здрадзіў, Хто пайшоў, а потым кінуў, Хто ў душы сумленьне згладзіў, Ў кім апошні сорам згінуў, — Хай дрыжыць. У дзень прысуду, Ў страшны дзень, я сьведчыць буду!

33. Ідуць гады

         Ідуць сабе гады, ідуць,          Бы карагод, бясконца,          Што ў небе зорачкі вядуць          Ля месяца, ля сонца.          Ідуць сабе гады, ідуць —          І чалавек за імі.          Куды цябе яны вядуць          І сьцежкамі якімі? «Няведама мне, скуль усё і што я; Няведама мне сама сьцежка мая, Няведама мне, і куды я іду. Пытаньня ня маю, ці што там знайду, Ня ведаю жыцьцё, ці шчасьце, ці не, — Пачалося гэта, браток, не на мне».          Ідуць гады, ідуць гады,          І зь імі ўсё на сьвеце.          Сягоньня ты, а йшлі дзяды,          А заўтра пойдуць дзеці.          Ідуць гады, і ты ідзеш          Ўздагонь за імі, зь імі.          Нашто, скажы мне, ты жывеш          І з думкамі якімі? «З аднэю я думкай у сьвеце жыву, Настаўнікам ўзяўшы і лес і траву, Крыніцы, і кветкі, і цемру, і сьвет, І месяц, і зоры, і сонца прывет. Прысуджаны шлях свой рабі дарагім, Красуйся на радасьць сябе і другім».

34. Навука

Казаў настаўнік мне (ён блізкі быў Прароку, Які жывым узьняўся ўвыш, ў блакіт нябескіх сфер): «Мой сын, з пачатку мы падуладны пану-Року —                               У гэта вер. Які бы крыж табе ні выпаў ў жыцьці гэтым: Галеці век чы быць царом і царскі мець пасад, Ў балоце бросьнеці чы йсьці к нязнаным мэтам, —                               Яго загад. I вось калі табе трываць ня хопіць змогі, I цяжкім здасца крыж табе і доля вельмі злой, Ня трэба, сын, шукаць лягчэйшае дарогі, —                               Ідзі старой. I мусіць час настаць: убачыш сьвет праменны, — Ідзець ўладар адвечны твой, яго спаткай здалёк, Узьдзеўшы бітвы меч на свой паяс раменны.                               I скажа Рок: «Ідзі хутчэй, слуга! Спавіты сьвет маркотай, Ў ім крыўды легіён забраў зямлі апошню чвэрць, Нясі ж свой праўдзе меч. — Мой сын! ідзі з ахвотай                               На чэсьць і сьмерць».

35. Адбітак

Дзіўлюся я на зьзяньне ясных зораў, — I сумна-сумна так, што я ня разам зь імі, Што жыць ня лёс мне ў вышыне нагорнай I сьцежкамі хадзіць па небе залатымі.
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×