Цячэць ручайка вось, і ту ж ня стала!          Няма яго, схаваўся у зямлі,          А недзе — тамака рака зямлю прарвала,          I воды тэй ракі па лузе пацяклі. I ты, о, любы мой! Як лес зімовы, Заснуў, ляжыш, ня можучы устаць, Але наступіць дзень вясёлы, пекны, новы, I радасьць вольнасьці павінна завітаць.          Дзянькоў маркотнасьць ты сваіх ў распачы          I тэй сваей адлюднасьці ня гудзь:          Пакуту Рок табе, шчасьліваму, прызначыў,          I ўдзячным за яе Вялікаму ты будзь. Няма пакуты дзе — няма пазнаньня, Душа тагды лагчынамі паўзець, А што гарчэй, скажы, цяжэй перапаўзаньня? А што страшней яшчэ, як вочмі не глядзець.          Аб сьмерць пытаеш ты? Калі сканчыцца          Жыцьцё тваё, — міленькі, не пытай!          Спрабуй ад думак тых, ад хворых палячыцца,          Прыходзь у гэты лес — паветра тут глытай. Жыві, каб жыцьце даць другім, малодшым, Як дуб стары, што ўзгадаваў дубка. А там… ручайка зьнік! I мы пуцём каротшым Пайдзём ў зямлю за ім, каб выплысьць, як рака.

30. *** Дзяўчыначка-сэрцо…

Дзяўчыначка-сэрца, сябе не трывож, Ня песьці надзеі і жалю ня множ. З табою пабрацца мне волі няма, — Даўно заручыўся я ўжо са трыма:         Айчызна, — я ёй у няволі жыву,         Штоноч яе бачу, маўляў, наяву,         За ёю сумую, журуся адно,         Бо шчырым каханьнем зьвязаўся даўно. Другая: матуля. Радзіўся калі I голас мой першы падаў на зямлі, Замучаны твар усьміхнуўся яе: «Сыночак мой любы», — вітала мяне.         Аб трэцьцяй, дзяўчынка, скажу, што яна,         Другое ня знойдзеш — на сьвеце адна:         За краты няволі паслала «люблю»,         Дык хіба ж з табою яе падзялю? Пакінь жа, галубка, з каханьнем сваім! Шукай сабе шчасьця за кім за другім; Пяшчоты, залёты ня траць ззадарма, Даўно заручыўся я ўжо са трыма.

31. Мая люба

У любы маеі дый косы ільняныя й вочкі нябескія,                                    Губкі вішнёвыя; I шчочкі ружовыя, шыйка і ручкі, як бель лебядзіная, —                                    Грудкі пуховыя; I голас у любай, як ў лесе зьвінючай, бліскучай крынічанькі                                    Сьпевы адвечныя; А ўсьмешка каханай — ў зялёным аксаміце лугу мурожнага                                    Перлы сланечныя; Ідзець каралеўнаю, добрай, ласкаваю, роўнай паходкаю,                                    Ціха ступаючы; Заўсёды ўсьміхаецца думцы захованай, ў сэрцы мілосную                                    Песьню сьпяваючы; Вяночкі штовечара ў рэчку спушчаючы, кажа: «Плывіце вы                                    Разам з вадзіцаю! Скажэце каханаму: станем прад Богам мы параю шлюбнаю,                                    Хоць бы з грамніцамі». А гэтак далёкая! Так яно, зорачка захаду раньняя,                                    Будзе і станецца. Над нашым каханьнейкам людзі ня сільныя, леты ня ўластныя —                                    Хай жа мінаюцца.

32. *** Хто сказаў…

Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×